Павел Севярынец. Фотаальбом палітвязня

Два гады таму, у сярэдзiне мая 2011-га, Павел Севярынец быў асуджаны на 3 гады «хіміі». З дапамогай фотаздымкаў «Салідарнасць» узгадвае паваротныя этапы яго жыцця.



1996 год. Трэцякурснік геалагічнага факультэта БДУ Паша Свярынец у інтэрнацкім пакоі (фота з сайта sieviarynets.net).

1996 год. З сябрамі перад будынкам беларускага тэлебачання (фота з сайта sieviarynets.net).

1998 год. Павел Севярынец ужо ў якасці сустрашыні год таму заснаванага «Маладога фронта» выступае на акцыі, прысвечанай Дню Волі (фота з сайта sieviarynets.net).

1998 год. Адно з галоўных патрабаванняў акцыі «Маладога фронта» – вызваленне з-пад адміністрацыйнага арышту Севярынца (фота з сайта vytoki.net).

2000 год. На акцыі, прысвечанай рэферэндуму-1995 (фота photo.bymedia.net).

2001 год. Павел Севярынец быў адным з арганізатараў абароны Курапатаў, праз якія хацелі пашырыць Мінскую кальцавую дарогу. Урочышча адстаялі (фота з сайта sieviarynets.net).

2004 год. Падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў рэферэндуму кіраўнік КДБ Леанід Ерын запрасіў у свой кабінет Паўла Севярынца. У хуткім часе першы быў адпраўлены ў адстаўку, а другі – на «хімію» (фота photo.bymedia.net).

2006 год. На «хіміі» ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна (фота «Нашай Нівы»).

2006 год. На лесанарыхтоўках (фота з сайта vytoki.net).

2007 год. Пасля вызвалення павел Севярынец сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам (фота з сайта sieviarynets.net).

2009 год. Павел Севярынец – сустаршыня заснаванай «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» (фота photo.bymedia.net).

2011 год. За апошнюю Плошчу Павел Севярынец быў адпраўлены на «хімію» у вёску Куплін Пружанскага раёну, дзе стаў працаваць кладаўшчыком.

2013 год. Да вызвалення Паўлу Севярынцу засталося яшчэ болей за паўгады (фота new.ucpb.org).

gazetaby.com

Каментаваць