Паветраныя шары, канцэрты, спаборніцтвы — Мінск адзначае Дзень горада

З 2002 года па рашэнню мінскіх уладаў Дзень горада пачалі адзначаць у другую суботіу верасня (да гэтага святам Мінска было 3 ліпеня). Сённяшняя праграма святкаванняў вельмі насычаная. А пачалася яна яшчэ ўчора.



Учора распачаўся Першы адкрыты міжнародны чэмпіянат Беларусі па паветраплаванню. Сёння ўжо з восьмай раніцы жыхары горада таксама маглі назіраць за тым, як у паветра адзін за другім падымаліся паветраныя шары.

 

А наогул, у межах святкавання арганізавана каля 50 мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай канцэпцыяй — Год гасціннасці.

Сярод такіх імпрэзаў — канцэрт у рамках Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, фестываль “Мінск гістарычны” з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Увечары ля Палацу спорту пройдзе канцэрт “Мелодыі нашага гораду”, а таксама выстава тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў сталіцы.

Спартовыя мерапрыемствы пройдуць у парку Горкага і каля Палацу ХК “Юнацтва-Мінск” на вуліцы Прытыцкага. У цэнтры гораду адбудуцца фестываль вулічных тэатраў, розныя шоў і выставы. У раёнах гораду таксама запланаваны шэраг імпрэзаў.

Завершыцца дзень феерверкам у 22.00

Каментаваць