Пажар у хмарачосе ў цэнтры Дубаю

У цэнтры Дубаю загарэўся хмарачос, у якім размешчана адна з галоўных гарадскіх гасцініц "The Adress Hotel". Пажарныя каманды ўжо прыбылі на месца здарэння і прыступілі да тушэння агню. Пацярпеў адзін чалавек, перадае Еўраньюс.



фота www.ntv.ru


Прычыны і плошча пажару ўдакладняюцца. Гатэль "Address" размешчаны паблізу з хмарачосам Бурдж-Халіфа — самым высокім будынкам у свеце.


Працу ратавальнікаў ўскладняе тое, што ў гэтым раёне сабраліся дзясяткі тысяч адпачывальнікаў. Жыхары і госці Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў традыцыйна сустракаюць тут Новы год.

Каментаваць