Пенсіянер накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на дзеянні Вікторыі Шабуні

Барыс Бабок, інвалід сталага веку, у якога незаконна пачалі забіраць штраф, абскардзіў дзеянні суддзі Вікторыі Шабуні ў Вярхоўным судзе.
Барыс Бабок падчас акцыі 31 сакавіка на плошчы Свабоды  

Барыс Бабок падчас акцыі 31 сакавіка на плошчы Свабоды  


З 78-гадовага інваліда другой групы Барыса Бабка з райцэнтру Крупкі, што ў Мінскай вобласці, пачалі незаконна забіраць штраф. Гэта адбылося яшчэ да ўступлення ў законную сілу пастановы суддзі суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыі Шабуні ад 15 чэрвеня, якая аштрафавала пенсіянера на 420 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні.

Пенсіянер накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на дзеянні Вікторыі Шабуні.

Нагадаем, што 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды Барыс Бабок разам з іншымі актывістамі Грамадзянскай ініцыятыва супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры  браў удзел у пікетаванні супраць адпісак чыноўніцтва на звароты грамадзянаў.

Пенсіянер абскардзіў пастанову суддзі першай інстанцыі ў Мінскім гарадскім судзе, дзе 4 кастрычніка адбыўся разгляд касацыйнай скаргі спадара Барыса.  

Аднак 21 верасня ён даведаўся, што з ягонай пенсіі ў лік штрафу ўжо забраныя 110 рублёў. Ва ўпраўленні сацыяльнай абароны Крупскага райвыканкама інваліду выдалі копію пастановы суддзі Вікторыі Шабуні са штампам аб уступленні гэтага дакументу ў законную сілу.

4 кастрычніка суддзя Мінгарсуду Максім Лапко разгледзеў касацыйную скаргу  пажылога інваліда ў ягоную адсутнасць і зацвердзіў пастанову Вікторыі Шабуні, якая ўрэшце ўступіла ў законную сілу.


Барыс Бабок (чацвёрты справа) падчас акцыі 31 сакавіка на плошчы Свабоды  

Барыс Бабок (чацвёрты справа) падчас акцыі 31 сакавіка на плошчы Свабоды  



У каментары НЧ Барыс Бабок назваў незаконнай пастанову Максіма Лапко, якая пацвярджаецца папярэднімі дзеяннямі Вікторыі Шабуні. “Не дачакаўшыся ўступлення свайго рашэння ў законную сілу, яна накіравала яго на выкананне, бо была ўпэўнена, што Мінскі гарадскі суд зацвердзіць яе пастанову”, — падкрэсліў пенсіянер. Што рабіць далей, ён вырашыць пасля атрымання адказу з Вярхоўнага суда на сваю скаргу на дзеянні Вікторыі Шабуні.

Нагадаем, што інжынер-механік Барыс Бабок шмат гадоў узначальваў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Крупскага раёна, працаваў намеснікам старшыні Крупскага райвыканкама па будаўніцтве, за сваю добрасумленную працу адзначаны ордэнам “Знак Пашаны” і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.





Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2016-10-12 07:24:13
Это доказательство того, что суды зависимы от чиновников. Чиновники всё решают, а суды простая формальность и игра на публику, что якобы в стране есть суд.

Каментаваць