Пераброддзе. Кобрын. Глыбокае

Пераброддзе. Свой герб і сцяг

Першы прыклад таго, як жыхары невялікага населенага пункта Беларусі аднавілі свае векавые геральдычныя сімвалы — вёска Пераброддзе. Яе гісторыя багатая на падзеі і імёны. Герб тут паўстаў яшчэ ў XVI стагоддзі, калі тутэйшыя жыхары дапамаглі перайсці брод каралю Рэчы Паспалітай і вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту ІІІ Вазе з войскам, які вёў вайну з Масковіяй. З гэтай нагоды ён падараваў мястэчку Магдэбургскае права.

Пераброддзе. Свой герб і сцяг

Першы прыклад таго, як жыхары невялікага населенага пункта Беларусі аднавілі свае векавые геральдычныя сімвалы — вёска Пераброддзе. Яе гісторыя багатая на падзеі і імёны. Герб тут паўстаў яшчэ ў XVI стагоддзі, калі тутэйшыя жыхары дапамаглі перайсці брод каралю Рэчы Паспалітай і вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту ІІІ Вазе з войскам, які вёў вайну з Масковіяй. З гэтай нагоды ён падараваў мястэчку Магдэбургскае права.

Каб засведчыць тое, што адбывалася тут на працягу стагоддзяў, жыхары Пераброддзя знялі пра сваю вёску 6-хвілінны фільм. Зрабілі пераклад на англійскую мову. Размясцілі ў інтэрнэце. Пасля гэтага вёску сталі часта наведваць замежныя госці. Вось толькі тутэйшыя людзі хочуць, каб Пераброддзе наведвальнікі называлі мястэчкам.


Кобрын. Парк і сядзібу адновяць

Ідзе рэканструкцыя парка, які з’яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва, што быў заснаваны ў 1768 годзе пры дапамозе знакамітага Антонія Тызенгаўза. Парк — частка сядзібы Кобрынскі ключ, якая ў 1795 годзе была перададзена расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ ва ўладанне Аляксандру Сувораву, што задушыў вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Сёння ў парку пакладзена тратуарная плітка, пасаджаны новыя віды дэкаратыўных раслін, абнаўляюцца атракцыёны. Абнаўляецца зала забаўляльных аўтаматаў, якая будзе працаваць увесь год. У гэтай новай зале можна будзе не толькі вабіць вольны час, але і арганізоўваць сямейныя і карпаратыўныя святы. Хутка будзе завершана будаўніцтва амфітэатра. На месцы старога фантана з’явіцца новы.


Глыбокае. Кінафестываль “MAGNIFICAT–2009

У Глыбокім пачаўся кінафестываль. Яго мэта — агляд беларускіх і замежных карцін і тэлепраграм, створаных у розных хрысціянскіх традыцыях і накіраваных на евангелізацыю грамадства, а таксама захаванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Фестываль традыцыйны. Сёлета ў конкурснай праграме бяруць удзел 40 карцін. Упершыню ў фармаце фестывалю будзе арганізаваны паказ дзіцячых хрысціянскіх фільмаў, сярод якіх — 3 мультыплікацыйныя фільмы.


Кааліцыя “Рэгіёны супраць АЭС

Актывісты беларускага антыядзернага руху стварылі кааліцыю “Рэгіёны супраць АЭС. Заснавалі кааліцыю грамадскія актывісты з Горак, Бялынічаў, Вілейкі, Мінска і Магілёва. Каардынатарам абраны Эдуард Брохараў. Першай акцыяй кааліцыі стане ўсебеларускі дзень інфармавання насельніцтва пра небяспеку АЭС. І гэта не аднаразовае мерапрыемства. Пры правядзенні дзён інфармавання актывісты руху збіраюцца распавядаць людзям тое, пра што замоўчваюць чыноўнікі, спасылаючыся ў сваіх выступах на высновы навукоўцаў і эканамістаў, якія не бачаць неабходнасці будаўніцтва на Беларусі атамнай станцыі.

Каментаваць