Перад этапам — ізаляцыя

Перад адпраўкай у шклоўскую калонію Міколу Статкевіча ізалявалі ад кантактаў з жонкай. Ёй адмовілі ў спатканні і не прапускалі да палітвязня лісты.



Перад адпраўкай у шклоўскую калонію Міколу Статкевіча ізалявалі ад кантактаў з жонкай. Ёй адмовілі ў спатканні і не прапускалі да палітвязня лісты.

Марына Адамовіч, грамадзянская жонка Міколы Статкевіча, паведаміла: “Атрымала ад Міколы ліст, дзе ён піша, што ніводнага майго не атрымаў. Акрамя таго суддзя Людміла Грачова, якая вынесла Статкевічу вырак (6 гадоў зняволення), адмовіла ў спатканні. “Я абсалютна ўпэўнена ў тым, што адмовілі мне адмыслова. Дробная такая подласць, я інакш гэта назваць не магу, — сказала Марына Адамовіч.

Мікола Статкевіч, як і палітвязень Аляксандр Класкоўскі, падаў заяву на перавод у калонію, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі. У ноч з 11 на 12 чэрвеня іх адправілі з мінскага СІЗА (на вул. Валадарскага) у шклоўскую калонію. Марына Адамовіч адзначыла: “Падача касацыйнай скаргі была прынцыповай пазіцыяй Міколы. Каб ніхто і ніколі не здолеў сказаць, што ён прызнае прысуд справядлівым. Разгляду яе чакаць не мае сэнсу, бо гэта чарговы фарс, у якім удзе­ль­­нічаць, мабыць, бессэнсоўна для чалавека, які мае свой уласны гонар і годнасць.

Ну і да таго ж, яны паўгода не бачылі неба. Калонія ў параўнанні з СІЗА КДБ і з СІЗА на Валадарцы — гэта ўсё ж такі адносна больш свабодныя ўмовы ўтрымання. Гэта мажлівасць бачыць не малюсенькі кавалачак неба ў клетачку, а неба на вуліцы. Урэшце, зняволеным проста не хапае паветра ў камерах.

Мікола, на жаль, не вельмі расказвае пра праблемы, з якімі, як ён лічыць, ён можа справіцца. У псіхалагічным сэнсе, ён напісаў, і я абсалютна ў гэтым упэўнена, што ў яго стан нармальны. Што ён ніколі не зрабіў і не зробіць таго, за што яму будзе сорамна.

У шклоўскай калоніі, як вядома, адбывалі тэрмін зняволення палітвязні Зміцер Дашкевіч і Мікола Астрэйка. Яна знаходзіцца ў пасёлку Маладзёжны пад Шкловам.

Лісты вязням можна даслаць на адрас:

213 004 Магілёўская вобл., г. Шклоў
папраўчая калонія № 17

Каментаваць