Ператрус у кватэры непаўнагадовага актывіста

Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў Івана Камара тэлефон, флэшку, жорсткія дыскі. Апроч гэтага таксама забралі дзве кнігі серыі «Беларуская турэмная літаратура», бо сказалі, што адзін з аўтараў кнігі, Ігар Аліневіч, "экстрэміст, і за гэта адбываў срок".



У пятніцу, 18 сакавіка, а 6 гадзіне раніцы ў кватэру, дзе пражывае 17-гадовы хлопец Іван Камар, прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі (з ГУБАЗ), двое з якіх былі ў цывільным.

Міліцыянты паведамілі, што будзе праведзены ці то ператрус, ці то агляд нібы за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы інтэрнэт. Таксама з іх словаў, супраць хлопца заведзена адміністрацыйная справа, але непасрэдных прычын і падрабязнасцяў справы ніхто не называў.

Непаўнагадовы Іван Камар распавядае:

“Пасля таго, як я ўзяў у рукі тэлефон, супрацоўнік міліцыі адвёў мяне ў бок і пачаў пагражаць, калі я не прыбяру тэлефон, то са мной будуць размаўляць ужо па-іншаму. Таксама ён абражаў мяне мацюкамі. Бацькі не чулі гэтага, бо міліцыянт размаўляў са мной шэптам”.

Пры гэтым супрацоўнік міліцыі не патлумачыў, якім чынам ім замінае мой тэлефон. Адразу пры панятых-суседзях міліцыянты папрасілі Івана самому адчыняць розныя рэчы. Але пазней яны ўжо самі пачалі гэта рабіць, што ўжо больш паходзіла на ператрус.

У выніку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў Івана тэлефон, флэшку, жорсткія дыскі. Апроч гэтага таксама забралі дзве кнігі серыі “Беларуская турэмная літаратура”, выдадзеныя ПЦ “Вясна”.

“Я спытаў у міліцыянтаў, што ў кнігах такога, што яны забіраюць іх. Яны ў адказ паказалі на Ігара Аліневіча і сказалі, што ён экстрэміст, і за гэта адбываў срок, а ў мяне яго кніга. Таму яны яе таксама забіраюць”,  распавядае Іван.

Міліцыянты таксама забралі тры світшоты вядомага брэнда Le Rеvoltе, футболку “Рэвалюцыя свядомасці” symbal.by, байку «Вызваленне жывёл» на веганскую тэматыку. Растлумачылі гэта тым, што “такія рэчы ў сэканд хэндах не прадаюць”. Адзін з міліцыянтаў таксама казаў, што яны будуць спрабаваць прыцягнуць мяне да адказнасці за продаж такіх рэчаў.

Паралельна адводзілі бацькоў Івана ў бок і паказвалі відэа розных анархічных акцый, пры гэтым беспадстаўна сцвярджаючы, што “іх сын таксама ў такіх удзельнічае”.

Напрыканцы міліцыянты далі падпісаць бацькам Івана нейкія паперы, але на просьбу пакінуць копію адказалі адмовай. Адзінае, што яны пакінулі, — нейкі нумар тэлефона, куды сказалі тэлефанаваць, каб дазнацца, калі вернуць канфіскаваныя рэчы.


Чытайце таксама:

«Палітыка — гэта тое, як ты жывеш»


spring96.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-21 18:02:05
Зразумела, што з тэксту нічога не зразумець, што пра што ды за што прыйшлі мянты да маладога хлопца. Але галоўнае тая Вясна і нез СМІ дасягнулі: ў моск моладзі ўбіваецца паняцце рэжым ці адсутнасць дэмаркатыі. Вось так крок за крокам, пачынючы са Свабоды, а потым з інш прадстаўнікоў б-ч-б дэмакратычнага шчасця, мы прыйшлі ад адраджэння да паўшчасця паўінфы паўдэмакратыі паў свабоды слова і ўвогуле паўжыцця светлага і паўжыцця цёмнага. І ўсё гэта завецца ВЯСНА. Добра што не восень ці зіма. А раней называлася адраджэнне.

Па маладосці лят чаго толькі не ўтворыш бывала?!
А гэты хлопец, начытаўшыся б-ч-б незалежных СМІ, нават і не падазраваў, што настане час, калі ён сваім дзействам, дасць ім корм для зарабатвання грошаў. Б-ч-б СМІ бізнес і больш нічога асаблівага. Б-ч-б СМІ бізнес - шлях да вечнага адраджэння, дарога вечных адраджэнняў і вечных б-ч-б пакут з-за адной толькі пустой бел-чырвона-белай адраджэнскай галавы 1988-96 гадоў.
  • Аляксей Хадыка
  • 2018-05-21 18:56:31
Рэдакцыя, сябры! Навошта посьціць каменты, скажам ветліва, дзіўнаватых пакрыўджаных жыццём людзей. Разумееце, пра каго. Яго, як актыўнага пісуна ў нэце, і без таго дастаткова ведаюць. Паколькі сказаць пра сябе яму няма чаго (бо асноўнае дасягненне ў жыцці – зваліў у ЗША 15 год таму), то застаецца выліваць бруд на іншых, а, падобна, на ўвесь свет. То бок, у допісе – ні думкі, ні інфармацыі, ні разваг, адзін, скажам, воцат. Ну і хай ідзе ў пяльменную ў сваім Бронксе, воцатам падгандлёўвае. Я б увогуле забаніў гэтае дзіва за хамаватасць, – нам 15 год таму пашанцавала, не пашанцавала ЗША. Але ж там і такіх падкормліваюць – зручная краіна.

Каментаваць