Першы крок да дыялога

Рабочая група Асамблеі НДА абмеркавала ўмовы дыялогу з уладамі, неабходнасць нарошчвання грамадска-палітычнай вагі грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве».

Рабочая група Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў прыняла дзве заявы, датычныя меркаванага дыялогу ўладаў з грамадствам і нераскрытага патэнцыялу беларуска-еўрапейскіх стасункаў у межах праграмы «Усходняе партнёрства».

Асамблея заўжды выказвалася за неабходнасць вядзення канструктыўнага дыялогу паміж грамадскасцю і дзяржавай дзеля ўмацавання грамадзянскай супольнасці і развіцця дэмакратыі ў Беларусі. Аднак такі дыялог магчымы толькі ў свабоднай ад страху і пераследу за грамадскую дзейнасць атмасферы.

«Мы палічылі неабходным яшчэ раз падкрэсліць, што дыялог, каб быць выніковым, не можа праходзіць у атмасферы страху і рэпрэсіяў. Мы чакаем ад уладаў крокаў, якія сведчылі б аб сур’ёзнасці намераў размаўляць з грамадствам аб выхадзе з крызісу. Безумоўна, першым такім крокам мусіць быць вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Са свайго боку, арганізацыям грамадзянскай супольнасці Беларусі неабходна канцэнтраваць свае намаганні на працы з грамадствам, каб атрымаць мандат прадстаўляць ягоныя інтарэсы ў стасунках з уладамі», — адзначыў Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Другое пытанне, якое ўздымалася на пасяджэнні Рабочай групы, тычылася Саміту «Усходняга партнёрства», а таксама фармату ўдзелу Беларусі ў праграме «Усходняга партнёрства». Два гады ўдзелу Беларусі ў праграме «Усходняга партнёрства» не прывялі да пазітыўных зменаў у кірунку дэмакратыі. Кіраўніцтва Беларусі разглядае нармалізацыю стасункаў з Аб’яднанай Еўропай выключна як працэс саступак з боку Еўрасаюза ў абмен на касметычныя і несістэмныя захады.

«Варта адзначыць, што Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» ўжо рабіла крокі для таго, каб паўплываць на працэс набліжэння Беларусі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў. Складанне прапановаў ад грамадскіх арганізацыяў для планаў дзеянняў паміж ЕС і ўрадам нашай краіны, названых намі «дарожнымі мапамі», у гэтым сэнсе было і застаецца важным здабыткам, які і надалей трэба заахвочваць і развіваць», — зазначыў кіраўнік Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак.
 
Каментаваць