Першы мастацкі фільм на беларускай мове пра сучасную Беларусь, зняты за мяжою, практычна гатовы.

22 траўня стужка будзе прэзентаваная на кінакірмашы ў Канах.

Здымкі фільму адбываліся ў атмасферы сакрэтнасці, і толькі некаторыя дэталі траплялі ў сеціва. Гэтак, было вядома, што бюджэт кінакарціны складае 1 млн долараў, стужка створаная на падставе біяграфіі моладзевага актывіста Франака Вячоркі.

Урэшце бюджэт быў павялічаны амаль удвая – да 1 900 000 долараў, што і так параўнальна невялікая сума. А сюжэт выглядае прыкладна так…

Беларусь застаецца пад уладаю дыктатуры Лукашэнкі цягам пятнаццаці гадоў. Мірон, малады рок-музыка, не цікавіцца палітыкаю. Ён думае, што ягоныя сябры з дэмакратычнай апазіцыі – гэта група ідэалістаў. Чарговы канцэрт ягонага гурта ператвараецца ў палітычную акцыю, а музыку сілком адпраўляюць у войска ў якасці пакарання. Там Мірон праходзіць праз выпрабаванні ды робіцца іншым чалавекам.

Стужку, у якой граюць вядомыя беларускія акторы і музыкі, у тым ліку вядомы рэпер Vinsent, а таксама Анатоль Кот, Раман Падаляка і Аляксандр Малчанаў, знялі за межамі Беларусі. У галоўнай ролі – Vinsent, ягоны герой – Мірон Захарка, лідар рок-гурта “Форца. Песні для фільму напісаў Лявон Вольскі.

Першы відэасюжэт пра фільм на сайце "Белсату".

Каментаваць