Першы намёт

Кругласутачны намёт у падтрымку Някляева ўсталяваны ля ўваходу ў чыгуначны вакзал Мінска. На слупе побач змяшчаецца ўказальнік са стрэлкай — “Плошча.

Урачыстае адкрыццё агітацыйнага пікета адбылося 23 лістапада. Каманда з кандыдатам у прэзідэнты прыйшла на месца святочнай працэсіяй — з бел-чырвона-белымі балонікамі і сцягамі “За Някляева! і “Гавары праўду!.



Кругласутачны намёт у падтрымку Някляева ўсталяваны ля ўваходу ў чыгуначны вакзал Мінска. На слупе побач змяшчаецца ўказальнік са стрэлкай — “Плошча.

Урачыстае адкрыццё агітацыйнага пікета адбылося 23 лістапада. Каманда з кандыдатам у прэзідэнты прыйшла на месца святочнай працэсіяй — з бел-чырвона-белымі балонікамі і сцягамі “За Някляева! і “Гавары праўду!.

“Гэта самае зручнае і самае спрыяльнае месца для таго, каб паставіць кругласутачны намёт, — адзначыў актывіст кампаніі “Гавары праўду! Міхаіл Башура. — Вось гэты імправізаваны слуп паказвае накірункі ў Мінск з усіх абласных гарадоў. І сапраўды, у Мінск скіроўваюцца зараз ўсе сцяжынкі. На Мінск арыентуюцца рэгіёны. Таму менавіта сёння каля гэтага намёта і пачынаецца наступны этап — этап агітацыі Ўладзіміра Някляева.

“Указальнік “Плошча на слупе паказвае, што ў сённяшняй Беларусі недастаткова проста прагаласаваць. А трэба бараніць свой голас, — патлумачыў каардынатар кампаніі Алег Мяцеліца. Агітацыйны намёт, да таго ж кругласутачны, ставіцца ў Беларусі ўпершыню. Гэткі ж самы пікет круглыя суткі някляеўцы ладзілі падчас збору подпісаў каля ГУМа на праспекце Незалежнасці.

На прэзентацыю намёта сабралася вялікая колькасць журналістаў, сярод іх і замежнікі. Паэт Генадзь Бураўкін, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, музыка Зміцер Вайцюшкевіч выступілі ў падтрымку Някляева.

Уладзімір Арлоў зазначыў: “Мне часам кажуць: “Дык Някляеў нічым не кіраваў. Як ён будзе кіраваць дзяржавай? Я пытаюся: “А чым кіраваў Лукашэнка? Ён кіраваў саўгасам. А Някляеў кіраваў Саюзам пісьменнікаў. І некалькімі рэдакцыямі. Апроч таго, калі мне кажуць, што Някляеў — гэта паэт, я кажу: “Ёсць такое паняцце — каманда. Мы ведаем прыклады, калі еўрапейскімі дзяржавамі кіравалі паэты, празаікі, драматургі. Самы яскравы прыклад — Вацлаў Гавэл. Я ведаю, што Ўладзіміру Някляеву хопіць харызмы, рашучасці, адвагі, каб пайсці да канца.



Генадзь Бураўкін таксама лічыць, што яго калега можа быць добрым палітыкам. “Я веру, што Някляеў можа сабраць каманду разумных, адукаваных, дасведчаных у розных галінах жыцця і гаспадаркі людзей.

Ля намёта выстаўлена і празрыстая скрыня. Уладзімір Някляеў паведаміў, што з заклікам дапамагчы з такімі скрынямі звярнуліся да прадпрымальнікаў. “Ужо сёння іх зроблена дастатковая колькасць для таго, каб прынамсі 300 участкаў, якія мы будзем старацца назіраць найбольш шчыльна, забяспечыць гэтымі скрынямі. Але пакуль што нашы прапановы прыняць іх і ўсталяваць не знаходзяць належнага водгуку, — сказаў кандыдат.

Мабілізацыйная кампанія ўключае два пасланні да выбаршчыкаў. Па-першае, не хадзіць на датэрміновыя выбары, каб мінімізаваць фальсіфікацыі. А прагаласаваць за таго ці іншага кандыдата ў дзень выбараў — 19 снежня. І па-другое, у выпадку фальсіфікацый, каб адстаяць галасы, 19 снежня а 20-й гадзіне прыйсці на Кастрычнiцкую плошчу.



“Я абяцаю, што з нашага боку будзе зроблена ўсё, каб не было ніякага сілавога варыянту, — сказаў падчас гутаркі з людзьмі Някляеў. — Мы не будзем лезці на АМОН, мы не будзем іх правакаваць. Могуць быць правакацыі. Таму што вельмі шмат сіл зацікаўлена ў тым, каб плошчы не адбылося. Дайце веры, што мы прадумваем кожны крок, каб было без насілля. 

Наконт гарантый перамогі Някляеў адказаў: “Гарантыі гэтаму мы і вы. Больш у нас аніякіх гарантаў нямашака. Тым, хто кажа пра немагчымасць перамагчы, ён прыгадаў, калі “былі і горшыя сітуацыі. Быў Савецкі Саюз, і здавалася, што ён ніколі не зрушыцца. Ці Чэхія 20-гадовай даўнасці. У Празе тады быў акупацыйны рэжым, вакол стаялі танкі. І сам Гавэл задаваўся пытаннем, як перамагчы. Праз тыдзень ён з паплечнікамі прыйшоў да ўлады. “Спачатку выйшла сто чалавек, пасля тая сіла, якая змяла і гэтыя танкі, і ўсю гэтую махіну, — зазначыў Някляеў.

На заканчэнне ён прыгадаў знакамітую фразу Гавэла: “Ніколі не ведаеш, калі і дзе ўпадзе тая сняжынка, якая выкліча лавіну. “Дык вось, мне здаецца, што тая сняжынка, якая выкліча лавіну, якая змяце гэты рэжым, упадзе якраз 19 снежня. На плошчы. І я ў гэта веру, — заявіў Някляеў.

--------------------------------------

Здымкі: Радыё Свабода
 

Каментаваць