Першыя лісты ад Дашкевіча

Сябры і калегі Зміцера Дашкевіча атрымалі ад яго лісты. Гэта першыя звесткі, якія дайшлі ад палітвязня пасля месяца яго зняволення.

“Пішу штодня, але як у нікуды..., — паведаміў ён. Лісты ад сяброў нарэшце прапусцілі і да яго.

 

“Гэта першая пошта, якую я атрымаў за месяц сваёй адсідкі, — напісаў лідар Маладога фронту ў лісце да Ганны Шапуцькі. Ад грамадскай актывісткі і ад яе дачкі Таццяны яму ўручылі па два лісты, за што ён ім вельмі дзячыць.

 



Сябры і калегі Зміцера Дашкевіча атрымалі ад яго лісты. Гэта першыя звесткі, якія дайшлі ад палітвязня пасля месяца яго зняволення.

“Пішу штодня, але як у нікуды..., — паведаміў ён. Лісты ад сяброў нарэшце прапусцілі і да яго.

“Гэта першая пошта, якую я атрымаў за месяц сваёй адсідкі, — напісаў лідар Маладога фронту ў лісце да Ганны Шапуцькі. Ад грамадскай актывісткі і ад яе дачкі Таццяны яму ўручылі па два лісты, за што ён ім вельмі дзячыць.

“Самае кепскае, што нельга тут мець кнігі, — адзначыў Зміцер. Але Біблію, як паведаміў вязень, ён чытае штодня. Ён вельмі хвалюецца за Насту Палажанку, якая зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Намесніцу старшыні Маладога фронту, як і шмат іншых актывістаў, абвінавацілі ў арганізацыі “масавых беспарадкаў 19 снежня. “Страшна падумаць, што дзяўчынцы ў 20 год пагражае, — піша Зміцер. — Але, перакананы, што Лука столькі палітвязняў не пацягне.

“Са мною ж гісторыя троху іншая — бандзюга я! “Кідаюся на нявінных людзей у падваротнях, — зазначыў ён. Як вядома, Дашкевіч і сябра Маладога фронту Эдуард Лобаў абвінавачаны ў беспадстаўным і наўмысным збіванні грамадзян. (ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — асабліва злоснае хуліганства). Хлопцаў затрымалі разам на вуліцы супрацоўнікі ў цывільным за дзень да выбараў, 18 снежня. Зараз яны знаходзяцца ў жодзінскай турме. Ім пагражае ад 3 да 10 год зняволення.

“Думаю, што і яшчэ пару артыкульчыкаў паспрабуюць навесіць. Але тут ужо ўсё адно — плюс-мінус пару год мала што вырашаюць, — лічыць Дашкевіч. “Трымайцеся там! Няхай Ісус Хрыстос бласлаўляе вашыя шчырыя і самаахвярныя сэрцы Сваім мірам, — пажадаў Зміцер сябрам.

На думку Ганны Шапуцькі, ён вельмі небяспечны для ўладаў. І яны не маглі яго не арыштаваць. “Зміцер — той чалавек, які мог бы павесці за сабой людзей. Ён верыць у Бога, і гэта дадае яму моцы. Ад яго атрымліваеш вельмі моцны энергетычны зарад. Усе ведаюць, як Зміцер выступае перад людзьмі на плошчы. Такіх лідараў і такіх прамоўцаў сярод нашых кандыдатаў у прэзідэнты, на жаль, не было ні аднаго.

Зміцера Дашкевіча неаднаразова збівалі міліцыянты. У кастрычніку 2006 года ён быў асуджаны да 1,5 гадоў зняволення за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. “Але ж ён не зламаўся. Ён толькі ўзмацняўся пасля іспытаў, якія на яго долю выпалі. Моцны хлопец. Сапраўдны лідар. Я вельмі ім захапляюся, — зазначыла Ганна Шапуцька.

P.S. Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву лісты дасылаюцца на адрас:

222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22 а.

Каментаваць