Перспектывы ў мінусе

Ні для каго не сакрэт, што нашы ўлады збольшага займаюцца эканамічнымі заклікамі, а не самой эканомікай. Пра паспяховы “выхад з крызісу кажа і ўрад, і кіраўнік краіны, і праўладныя эканамісты. Але рэальнасць расстаўляе ўсё на свае месцы.

Напрыклад, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%. Гэта ў тыя часы, калі свет чакае другую хвалю эканамічнага крызісу. Але існуюць і іншыя прагнозы — ад незалежных эканамістаў.



Ні для каго не сакрэт, што нашы ўлады збольшага займаюцца эканамічнымі заклікамі, а не самой эканомікай. Пра паспяховы “выхад з крызісу кажа і ўрад, і кіраўнік краіны, і праўладныя эканамісты. Але рэальнасць расстаўляе ўсё на свае месцы.

Напрыклад, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%. Гэта ў тыя часы, калі свет чакае другую хвалю эканамічнага крызісу. Але існуюць і іншыя прагнозы — ад незалежных эканамістаў.

Сусветны банк (СБ) прагназуе ў 2012 годзе падзенне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 0,5%. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў апублікаваным штогадовым дакладзе СБ “Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год.

На думку экспертаў Сусветнага банка, “сусветная эканоміка ўвайшла ў небяспечную фазу. “Фінансавыя ўзрушэнні ў Еўропе часткова распаўсюдзіліся на краіны, якія сталі на шлях развіцця, і іншыя краіны, у тым ліку з высокім узроўнем даходаў, што да нядаўняга часу заставаліся некранутымі. Гэтае разрастанне крызісных з’яў прывяло да павышэння кошту пазык у многіх рэгіёнах свету і прывяло да падзення індэксаў на фондавых рынках, пры гэтым прыток капіталу ў краіны, якія сталі на шлях развіцця, рэзка скараціўся. Еўропа, па ўсёй бачнасці, увайшла ў рэцэсію, — гаворыцца ў дакладзе.

У сувязі з рэцэсіяй у еўразоне СБ знізіў прагноз росту сусветнай эканомікі ў 2012 годзе з 3,6% (гэтая лічба называлася банкам мінулым летам) да 2,5%. Зніжаны і прагноз эканамічнага росту для Расіі — з 4,2% да 3,5%.

Некаторыя краіны еўрапейскага рэгіёну, адзначаецца ў дакладзе, сутыкнуцца з праблемамі інвеставання — як знешняга, так і ўнутранага. “У выпадку значнага пагаршэння кан’юнктуры патокі замежнага капіталу могуць яшчэ больш аслабнуць, а кошт пазык можа рэзка ўзрасці, — лічаць эксперты СБ.

Як адзначаецца ў дакладзе, “перад такім сцэнарам узмацнення жорсткасці фінансавых умоў асабліва ўразлівыя краіны з высокім узроўнем кароткатэрміновай запазычанасці або доўгатэрміновай запазычанасці з блізкім тэрмінам пагашэння, а таксама краіны з вялікім дэфіцытам рахунку бягучых аперацый.

Асаблівую ўразлівасць у гэтым плане, на думку экспертаў СБ, “дэманструе Турцыя, якая мае вялікі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый і значны аб’ём кароткатэрміновых даўгоў адносна велічыні сваіх рэзерваў. “Беларусь і Чарнагорыя таксама ўразлівыя перад замарожваннем крэдытавання на глабальных рынках, роўна як і Грузія, Балгарыя і Румынія, у якіх вялікія аб’ёмы кароткатэрміновай запазычанасці, — лічаць аўтары даклада. “У гэтым кантэксце перспектывы ўяўляюцца вельмі няпэўнымі, — падкрэсліваюць яны.

“Уразлівасць беларускай эканомікі не адмаўляе нават Белстат. Чыстая страта прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў студзені–лістападзе 2011 года склала 3 трыльёна 605,6 мільярда рублёў, што ў 6,4 разы больш, чым аналагічны паказчык 2010-га.

Паводле даных Белстата, сума чыстай страты арганізацый горназдабыўнай прамысловасці склала 1,8 мільярда рублёў (на 60,3% больш), апрацоўчай прамысловасці — 566,9 мільярда (на 55% больш), вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады — 3 трыльёна 36,9 мільярда (у 15,5 разы больш).

Але ж адміністрацыйнае камандаванне і заціск ініцыятываў працягваюцца. І ад гэтага Беларусь можа панесці дадатковыя страты.

У Беларусі разглядаецца пытанне аб павышэнні ставак адзінага падатку для прадпрымальнікаў, паведаміў 18 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

“Гэта пытанне зараз разглядаецца, падатковыя органы правялі адпаведныя разлікі, аналіз даходнасці відаў дзейнасці. Прапановы па змяненні ставак уносяцца ў абласныя саветы і Мінскі гарадскі савет, — сказаў Расолька.

Ён удакладніў, што Падатковы кодэкс устанаўлівае толькі базавыя стаўкі адзінага падатку, а канкрэтныя стаўкі для кожнага асобнага рэгіёну вызначаюць абласныя і Мінскі гарадскі савет.

Ён падкрэсліў, што базавыя стаўкі не мяняліся з 2010 года. “Таму я думаю, што яны будуць змененыя адназначна, але ў якім памеры, канкрэтна вызначыць кожная вобласць, — сказаў Расолька.

Незалежныя прафсаюзы Беларусі разглядаюць магчымасць пачатку кампаніі байкоту беларускіх тавараў на еўрапейскім рынку. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

“Мы супрацоўнічаем з еўрапейскімі прафсаюзамі і раней ужо абмяркоўвалі з імі магчымасць байкоту. Калі будуць нейкія дзеянні, скіраваныя на знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі, то ў нас павінна быць магчымасць такой кампаніі. І нашы еўрапейскія калегі ставяцца да гэтага з разуменнем і гатовыя падтрымаць, — сказаў Ярашук.

“Гэта, зразумела, не азначае, што заўтра мы націснем кнопку, і спыняцца пастаўкі нафтапрадуктаў, напрыклад, у Нідэрланды. Мы проста папярэджваем усе гарачыя галовы, што ў нас ёсць чым абараніць нашы прафсаюзы, — падкрэсліў ён.

Ярашук адзначыў, што найперш размова ідзе пра сітуацыю на РУВП “Граніт у Мікашэвічах, дзе ствараецца пярвічная ячэйка Беларускага незалежнага прафсаюза, але адміністрацыя дагэтуль не адказала на звароты з просьбай даць пярвічцы юрыдычны адрас. Паводле інфармацыі БКДП, 16 студзеня ў Салігорску адбыўся першы навучальны семінар з актывістамі ячэйкі незалежнага прафсаюза. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прыблізна 40 членаў незалежнага прафсаюза на РУВП “Граніт, а таксама кіраўніцтва Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) і Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Падчас семінара абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са стварэннем і легалізацыяй незалежнага прафсаюза на РУВП “Граніт і пачаткам націску на лідараў арганізацыі.

Ці варта беларускім уладам знаходзіць яшчэ адзін галаўны боль на цалкам хворую эканоміку?

Каментаваць