Пікет у Баранавічах: «Чыноўнікаў да крымінальнай адказнасці за спараджэнне дармаедства!»

27 снежня 2016 года з 10.00 да 11.30 індывідуальны прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Мікалай Чарнавус, правёў пікет у старым парку ў горадзе Баранавічы, дзе трымаў плакат з надпісам: 

Фота Аляксандра Вайцешыка

Фота Аляксандра Вайцешыка


На пікеце Чарнавус сумесна з мінакамі і мясцовымі жыхарамі вёў актыўную дыскусію з нагоды давядзення краіны да эканамічнага краху, аб праблемах занятасці насельніцтва і беспакаранасці чыноўнікаў за іх разгільдзяйства.

Не абмінулі ўвагай і абмеркаванне дзейнасці міліцыі. Людзі, якія сабраліся, прыйшлі да высновы аб недастойных паводзінах асобных, часова выконваючых абавязкі кіраўнікоў падраздзяленняў Баранавіцкага ГАУС і ДАІ, такіх, напрыклад, як Ваўкавыцкі, які нядаўна насмерць збіў дзяўчыну, знаходзячыся ў нецвярозым стане.

Грамадзяне актыўна абураліся таму, што пасля ўсяго, што здарылася, начальнік Баранавіцкай міліцыі працягвае займаць сваю пасаду. Было вырашана сабраць подпісы з просьбай аб яго адстаўцы.

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, які назіраў за мірным сходам, адзначыў яго як пазітыўным і актуальным пры цяперашнім становішчы ў краіне.


Паводле прэс-рэліза

Каментаваць