Пікет у падтрымку Ульяны Захаранка пройдзе ў Менску

1 жніўня ў 10.00 каля будынка Мінскага гарадскога суда (г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1 / 3) пройдзе пікет спікераў кааліцыі па зборы подпісаў у абарону Ульяны Захаранка.



«Мы падтрымліваем акцыю салідарнасці з 92-гадовай Ульянай Рыгораўнай Захаранка — маці экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі, які быў сябрам АГП і палітычным апанентам А. Лукашэнка. Ён быў выкрадзены 17 гадоў таму», — кажуць арганізатары.

Нагадаем, 1 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца скарга Ульяны Захаранка на вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна г.Мінска. Раней суд адхіліў просьбу маці аб прызнанні сына памерлым.


Каментаваць