Пяты Дзень нямецкай эканомікі пройдзе ў Мінску

Нягледзячы на палітычныя замаразкі ў дачыненнях паміж Беларуссю і Германіяй ды Еўрапейскім саюзам увогуле, эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі будзе працягвацца. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 26 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў, заявілі арганізатары Пятага Дня нямецкай эканомікі, які пройдзе ў беларускай сталіцы 4 кастрычніка. Асноўнай тэмай імпрэзы стануць пытанні кааперацыі ў галіне транспарту і лагістыкі.  

(На здымку: Петэр Дэтмар і Клаўс Баер)



Нягледзячы на палітычныя замаразкі ў дачыненнях паміж Беларуссю і Германіяй ды Еўрапейскім саюзам увогуле, эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі будзе працягвацца. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 26 верасня ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў, заявілі арганізатары Пятага Дня нямецкай эканомікі, які пройдзе ў беларускай сталіцы 4 кастрычніка. Асноўнай тэмай імпрэзы стануць пытанні кааперацыі ў галіне транспарту і лагістыкі.  

(На здымку: Петэр Дэтмар і Клаўс Баер)


Сярод арганізатараў – Нямецка-беларускі эканамічны клуб, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі, мерапрыемства пройдзе пад патранатам Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Германіі ў Рэспубліцы Беларусь доктара Крыстафа Вайля.

Як адзначыў падчас прэс-канферэнцыі дарадца-пасланнік нямецкай амбасады Петэр Дэтмар, тэма транспарту і лагістыкі з’яўляецца актуальнай для абедзвюх краін, паколькі і Беларусь, і Германія ёсць транзітнымі дзяржавамі “ў класічным разуменні. Што да Беларусі, то, па словах спадара Дэтмара, актуальнасць гэтай тэматыкі відавочная, бо адначасова з Днём нямецкай эканомікі ў Мінску пройдуць V спецыялізаваная выстава “Транспарт і лагістыка і V Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс. На думку арганізатараў Пятага Дня нямецкай эканомікі, часавая прывязка мерапрыемстваў стала лагічным рашэннем, бо дадзеная тэматыка з яе міжрэгіянальным значэннем мае дастатковы патэнцыял для двухбаковага супрацоўніцтва.

Старшыня Праўлення Нямецка-беларускага эканамічнага клубу Клаўс Баер распавёў, што мерапрыемства распачнецца пленарным паседжаннем у бізнэс-цэнтры сталічнага гатэля “Вікторыя. Затым удзельнікі накіруюцца ў Футбольны манеж, дзе адбудзецца адкрыццё выставы “Транспарт і лагістыка. Завершыцца Пяты Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры, дзе будзе прадстаўлены шэраг дакладаў, пройдзе прэзентацыя праектаў і прапаноў па кааперацыі ў галіне транспарту і лагістыкі.

Па слова Клаўса Баера, гэтым мерапрыемствам зацікавіліся і беларускія ўрадаўцы, сведчаннем чаму з’яўляецца згода прысутнічаць на імпрэзе і выступіць з дакладамі першага намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі Уладзіміра Дзервянкова, намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, іншых высокіх чыноўнікаў.

Уладзімір Аўгусцінскі і Петэр Дэтмар


Кіраўнік Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі Уладзімір Аўгусцінскі адзначыў, што чакаецца прыбыццё ў Мінск вялікай групы прадстаўнікоў дзелавых колаў Германіі. У сталіцы Беларусі будуць прадстаўлены чатырнаццаць нямецкіх кампаній, а таксама Нямецкі саюз гандлёва-прамысловых палат, галіновых саюзаў і арганізацый.

Журналістаў зацікавіла стаўленне пасольства Германіі да рашэння арганізацыйнага камітэту Мінскага форума аб яго адмене ў бягучым годзе з той прычыны, што палітычныя ўзаемадачыненні паміж Беларуссю і Германіяй ды Еўрасаюзам пасля выбараў прэзідэнта  19 снежня 2010 году істотна пагоршыліся. “Мы згодны з рашэннем арганізатараў Мінскага форума, і нагоды шукаць розначытанні паміж імі і пасольствам Германіі ў Беларусі няма,  заявіў Петэр Дэтмар.  

-----------------------------------------------------------------------

Фота аўтара

 

Каментаваць