Пятнаццатая вясна “Вясны”

Гэтымі днямі свае пятнаццатыя ўгодкі адзначае вядомая ў Беларусі і ў свеце грамадская арганізацыя – не зарэгістраваны ўладамі Праваабарончы цэнтр “Вясна. 19 мая супрацоўнікі “Вясны і яе кіраўнікі запрасілі жрналістаў, каб расправесці пра гісторыю арганізацыі, пра яе дзейнвасць і разам адзначыць гэты адносна невялкі юбілей у час, калі, па вялікім рахунку, не да святкаванняў, пра што казалі і самі праваабаронцы.  



Гэтымі днямі свае пятнаццатыя ўгодкі адзначае вядомая ў Беларусі і ў свеце грамадская арганізацыя – не зарэгістраваны ўладамі Праваабарончы цэнтр “Вясна. 19 мая супрацоўнікі “Вясны і яе кіраўнікі запрасілі жрналістаў, каб расправесці пра гісторыю арганізацыі, пра яе дзейнвасць і разам адзначыць гэты адносна невялкі юбілей у час, калі, па вялікім рахунку, не да святкаванняў, пра што казалі і самі праваабаронцы.  

Як нагадаў заснавальнік і бяззменны кіраўнік “Вясны Алесь Бяляцкі, гісторыя гэтага праваабарончага цэнтру пачалася з драматычных падзеяў, якія адбыліся 15 гадоў таму. Сітуацыя ўвесну 1996 года была напружанай: беларускае грамадства супраціўлялася масштабным парушэнням Канстытуцыі, абмежаванням грамадзкіх і палітычных свабод, якія пачаў ўсё актыўней дазваляць сабе малады на той час прэзідэнт.

 “Аляксандр Лукашэнка пачаў відавочна закручваць гайкі дзеля таго, каб канчаткова падпарадкаваць сабе ўсе галіны ўлады і ўрэшце перапісаць Канстытуцыю “пад сябе. І менавіта яго рашучыя крокі напачатку былі звязаны з разгонамі масавых акцый. Першы жорсткі разгон дэманстрацыі, ды не абы якой, а “Чарнобыльскага Шляху, прысвечанага дзясятай гадавіне трагічнай для беларусаў падзеі, аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся 26 красавіка 1996 года.

Перад гэтым прайшла масавая акцыя 25 сакавіка, у гонар БНР, затым 2 красавіка, калі грамадзяне пратэставалі супраць заключэння саюзнай дамовы з Расіяй, на якую нечакана прыйшло шмат людзей. Але на Чарнобыльскі шлях сабралася яшчэ болей - каля сарака тысяч грамадзян, уся плошча Коласа, абвешчаная месцам збору, была шчыльна запоўненая людзьмі, - успамінае праваабаронца.

Дэманстранты, па словах Бяляцкага, сутыкнуліся з праблемамі, калі пачалі выходзіць на праспект, каб рухацца ў бок плошчы Перамогі. “Адразу ж праспект Скарыны быў перагароджаны некалькімі шэрагаў міліцыянтаў з дубінкамі і нават грузавымі і легкавымі аўтамабілямі, адбылася вельмі жорсткая сутычка з дэманстрантамі. Мастак Алесь Марачкін, які нёс абраз Чарнобыльскай Маці Божай, атрымаў удар у вока і ледзь не страціў зрок, іншыя дэманстранты атрымалі ўдары дубінкамі, былі разбітыя галовы, некаторыя атрымалі іншыя траўмы. Аднак людзей было так шмат, што міліцыя не была ў стане спыніць людскую плынь, людзі проста адсунулі гэтыя кардоны і пайшлі па праспекце далей. “Чарнобыльскі шлях дайшоў да Нямігі і далей да Палацу спорта, сутыкненні адбываліся таксама і на Нямізе, - сказаў Бяляцкі. 

Пасля акцыі міліцыя затрымала каля сотні яе ўдзельнікаў, была ўзбуджана крымінальная справа, адразу былі арыштаваны палітыкі Юрась Хадыка і Вячаслаў Сіўчык. У грамадстве быў пэўны шок, паколькі нічога падобнага не здаралася шмат гадоў. “Таму ўзнікла пільная патрэба ў тэрміновым зборы інфармацыі: дзе хто сядзіць, хто дзе знаходзіцца, патрэбна было аказваць дапамогу арыштаваным, у першую чаргу сем’ям Хадыкі і Сіўчыка, самі яны ў зняволенні абвесцілі галадоўку.  Менавіта тады на базе актывістаў Беларускага народнага фронту ўзнікла група дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій, якую я, будучы на той час сакратаром управы Беларускага народнага фронту, і ачоліў. Дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій стала адной з нашых галоўных задач, якой мы і займаемся з тых часоў, - падкрэсліў Алесь Бяляцкі.  

Па словах намесніка старшыні “Вясны Валянціна Стэфановіча, праца Цэнтра апошнім часам адбываецца ў вельмі складаных умовах. Варта нагадаць, што пасля падзеяў 19 снежня 2010 году ў сталічным офісе арганізацыі адбыліся тры ператрусы, была здзейснена спроба незаконнага пранікнення ў памяшканне.

Але не толькі ўспамінамі пра мінуўшчыну і расповядамі пра актуальнасць ппадзяліся праваабаронцы з журналістамі. Яны азнаёмілі прадстаўніколў СМІ з “Ацэнкай ПЦ “Вясна судовых працэсаў па крымінальных справах па падзеях 19 снежня 2010 году.

Як адзначаецца ў дакуменце, падзеі 19 снежня 2010 году сталі вынікам правядзення несправядлівых, недэмакратычных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія не былі прызнаны адпавядаючымі міжнародным стандартам у галіне свабодных выбараў, і якія суправаджаліся шматлікімі парушэннямі.

Шэсце па праспекце Незалежнасці і мітынг на плошчы Незалежнасці насілі мірны характар, паколькі ўдзельнікі мелі мірныя намеры, скіраваныя на выказванне свайго меркавання і пратэсту ў сувязі з адбыўшыміся выбарамі. Мітынг на Кастрычніцкай плошчы і шэсце па праезжай часцы прпаспекта Незалежнасці хаця і стварылі пэўныя нязручнасці для жыхароў гораду, тым не менш не ўяўлялі прагрозы грамадскаму парадку, жыццю і здароўю грамадзянаў.

Паводзіны  некаторых асобаў, якія прадпрынялі актыўныя дзеянні каля будынку Дома Ураду, насілі характар правапарушэнняў, аднак не спыняліся супрацоўнікамі міліцыі, не лакалізаваліся. Працягласць дадзеных супрацьпраўных дзеянняў, колькасць задзейнічаных у іх асобаў, памер нанесенай шкоды не дазваляюць казаць аб наяўнасці масавых беспарадкаў на пл. Незалежнасці і, адпаведна, пра ўдзел асобаў, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці, у масавых беспарадках.

Дзеянні міліцыі па разгоне мірнага сходу на плошчы Незалежнасці, насілі абсалютна непрапарцыйны характар і адзначыліся безпадстаўнай жорскасцю ў дычыненні да дэманстрантаў.

Папярэдняе следства па падзеях 19 снежня 2010 году суправаджалася сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, сярод якіх: парушэнне права на абарону, парушэнне прызумпцыі невінаватасці, выкарыстанне дзеянняў непрацэсуальнага характару, катаванняў і ншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання, якія прыніжаюць чалавечую годнасць.

Судовыя працэсы па справе насілі загадзя прадвызначаны характар і абвінаваўчы ўхіл. Дадзеныя судовыя працэсы яшчэ раз падкрэслілі поўную залежнасць судовай сістэмы ў Беларусі ад выканаўчай улады, а ціск і пазбаўленне ліцэнзій Міністэрствам юстыцыі шэрагу адвакатаў, што прымалі ўдзел у справе, сведчаць аб адсутнасці інстытута незалежнай адвакатуры. Дадзеныя абставіны сведчаць аб адсутнасці доступу асуджаных да справядлівага і незалежнага судовага разбіральніцтва. Характар правядзення папярэдняга следства і судоў па дадзеным крымінальным справам яскрава сведчыць пра іх палітычны характар.

Пры такіх абставінах Праваабарончы цэнтр “Вясна заяўляе:

1. Вынесеныя прысуды па крымінальных справах па частках 1і 2 артыкула 293 і частцы 1 аотыкула 342 КК Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца незаконнымі і павінны быць адменены ці перагледжаны.

2. Усе асуджаныя па дадзеных крымінальных справах прызнаюцца намі палітычнымі вязнямі.

3. Праваабарончы цэнтр “Вясна патрабуе іх неадкладнага вызвалення.

Пры канцы мерапрыемства праваабаронцы прэзентавалі журналістам “Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі у 2010 годзе. 

 

Каментаваць