Пятая гадавіна тэракту ў мінскім метро

Сёння, 11 красавіка, — пятыя ўгодкі тэракту на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро. Тады загінулі 15 чалавек, 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Фота: Bymedia.net


У арганізацыі тэрарыстычнага акту абвінавацілі токара і электрыка з Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Якая была іх мэта, невядома. Канавалаў і Кавалёў былі асуджаныя да смяротнай кары. У сакавіку 2012 года стала вядома, што іх смяротныя прысуды выкананыя.




Паводле euroradio.fm

Абмеркаванне:

  • АП
  • 2016-04-11 18:07:00
Памятаю гэты вечар. Было вельмі страшна і не зразумела, што адбываецца

Каментаваць