Пенсіянеры звярнуліся да Лукашэнкі: У вас няма права на такую высокую пасаду

Пенсіянеры нагадалі кіраўніку дзяржавы і кандыдату ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку пра яго абавязак гаранта Канстытуцыі. Пра гэта гаворыцца ў 42-м звароце актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры да галавы дзяржавы.



У звароце за подпісамі 27 грамадзян з розных рэгіёнаў краіны, між іншым, зазначаецца, што ўсе скарбы Беларусі ствараліся, у тым ліку, і іхняй працай.

Мы не змагаемся за ўладу, мы толькі жадаем узнавіць свае парушаныя правы і атрымаць адказы па сутнасці на нашы скаргі з органаў суду і пракуратуры. Права на адказ па сутнасці з’яўляецца нашым канстытуцыйным правам і зафіксавана ў арт.40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Вы, 22-гі год займаючы пасаду кіраўніка дзяржавы, па Канстытуцыі з’яўляецеся гарантам нашых канстытуцыйных правоў. Быўшы першым прэзідэнтам незалежнай Беларусі, Вы стварылі дзеючую дзяржаўную сістэму. 

Мы неаднаразова чулі ад Вас пра неабходнасць дыялогу паміж дзяржавай і грамадствам. Аднак на сорак адзін зварот да Вас мы не атрымалі адказу. А чыноўнікі Вашай Адміністрацыі прыпынілі з намі ліставанне.

Мы звярнуліся ў суд са скаргай на дзеянні Вашай Адміністрацыі. Аднак суд адмовіў нам нават ва ўзбуджэнні справы.

Мы неаднаразова звярталіся ў органы выканаўчай улады з заявамі на пікетаванне, якое з’яўляецца нашым канстытуцыйным правам. Аднак заўжды атрымлівалі адмову. У 2011 годзе мы выйшлі пікетаваць на сталічны пляц Волі, каб прыцягнуць Вашу ўвагу да нашых праблемаў. Пікет у грубай форме быў сарваны міліцыяй і неапазнанымі суб’ектамі ў цывільным. Дзевяць удзельнікаў акцыі былі затрыманыя, асуджаныя і аштрафаваныя.

Пасля чарговага звароту да Вас нас некалькі дзён выклікалі ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь. Паджылых людзей апытвалі цягам двух -- шасці гадзінаў, каб сабраць матэрыял для ўзбуджэння крымінальнай справы па арт. 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.  

Такім чынам, замест узнаўленне нашых правоў чыноўнікі прыпынілі з намі ліставанне, нас запужваюць, затрымліваюць, судзяць, штрафуюць і пагражаюць пазбаўленнем волі.  

Вы ў пяты раз прэтэндуеце на галоўную дзяржаўную пасаду. Мы лічым, што ў Вас няма права на такую высокую пасаду. Аднак мы ведаем, што Вы яе зоймеце. І што будзе далей? — пытаюцца грамадзяне ў кіраўніка дзяржавы.

5 кастрычніка зварот на беларускай і рускай мовах быў перададзены ў грамадскую прыёмную кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Абмеркаванне:

  • Коваленко
  • 2015-10-05 22:54:57
Будем надеяться, что мы доживём до того времени, когда все, кто топтал Конституцию Республики Беларусь будут сидеть на скамье подсудимых в правовом суде нашей страны.
  • Санкевич
  • 2015-10-05 23:36:31
Такого беспредела не было даже в СССР!!! Эти "слуги" народа совсем потеряли честь и совесть не соблюдая Конституцию страны! У меня просто нет слов!
  • я
  • 2015-10-06 09:45:04
Наши предки погибали защищая родину, а мы позволяем её разрушать, позволяем отнимать будущее у наших детей. Пора нам всем задуматься нужна ли нам такая власть.

Каментаваць