Побач з Курапатамі пачалі будаваць офісны цэнтр

Побач з Курапатамі з боку мінскага мікрараёну «Зялёны луг» пачалося будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтра.

Рашэнне аб гэтай будоўлі, як кажуць мясцовыя жыхары, было прынята ў студзені гэтага году Мінгарвыканкамам. Учора ўвечары з'явіліся будаўнічыя машыны, і ад ранку пачала актыўна разгортвацца будаўнічая пляцоўка — высякаюцца дрэвы, робяцца свідравіны, усталёўваецца агароджа, выгружаюцца будматэрыялы.


Мясцовыя жыхары абураныя будаўніцтвам, яны сабралі некалькі сотняў подпісаў супраць яго. На месца прыехалі актывісты КХП-БНФ, якія спрабавалі спыніць будоўлю. Прадстаўнікі будаўнічай фірмы, у сваю чаргу, паказалі пратэстоўцам усе дазволы і сказалі, што будоўля будзе працягвацца.

Актывісты КХП-БНФ заклікаюць заўтра з раніцы прыйсьці бараніць Курапаты.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць