Польскі Інстытут у Менску ўручыў прэміі імя Ежы Гедройца за 2009 год

Дыпломы пераможцаў атрымалі дырыжор і заснавальнік ансамбля салістаў “Класік-Авангард Уладзімір Байдаў – за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, класічнай і сучаснай музыкі, прафесіянальную прэзентацыю польскай музыкі беларускім слухачам. А таксама галоўны рэдактар незалежнага інтэлектуальнага часопіса АRCHE Валер Булгакаў – за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай Еўропы і праблемам развіцця нацыянальных супольнасцяў пасля распаду савецкай імперыі.



Дыпломы пераможцаў атрымалі дырыжор і заснавальнік ансамбля салістаў “Класік-Авангард Уладзімір Байдаў – за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, класічнай і сучаснай музыкі, прафесіянальную прэзентацыю польскай музыкі беларускім слухачам. А таксама галоўны рэдактар незалежнага інтэлектуальнага часопіса АRCHE Валер Булгакаў – за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай Еўропы і праблемам развіцця нацыянальных супольнасцяў пасля распаду савецкай імперыі.

Пасол Польшчы ў Беларусі Генрых Літвін падчас цырымоніі ўганаравання лаўрэатаў назваў Ежы Гедройца патронам і настаўнікам, які навучыў нас разумець суседзяў і любіць адрозьненьні іх культур. “Ежы Гедройц з’яўляецца заснавальнікам, аўтарам новай пасляваеннай польскай палітычнай думкі, новага падыходу да ўсходніх суседзяў. Менавіта ён прапанаваў палякам глядзець на беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў не як на супернікаў, а як на спадкаемцаў агульнай традыцыі Рэчы паспалітай і Вялікага княства Літоўскага, а таксама як на саўдзельнікаў гістарычнага працэсу фармавання справядлівай і трывалай сістэмы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, – зазначыў дыпламат.

Пра адметнасць постаці Ежы Гедройца – польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара часопіса “Kultura і выдавецтва “Instytut Literacki, якія моцна паўплывалі на развіццё інтэлектуальнай думкі Усходняй Еўропы гаварыў і Валер Булгакаў. Ён расказаў, што Гедройц быў сучасным чалавекам, да апошніх дзён вёў шырокую перапіску з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі і шкадаваў, што ўжо не зможа наведаць горад, дзе нарадзіўся, – Мінск. “Асноўны дэвіз ці асноўная ідэя падыходу Гедройца да Беларусі палягае ў тым, што без моцнай нацыянальнай ідэі, без моцнага нацыянальнага пачуцця ў Беларусі няма еўрапейскай будучыні. Гедройц сапраўды спрыяў беларусам, і трэба сказаць, што беларусы не заўжды адказвалі яму ўзаемнасцю, у адрозненні ад украінцаў. Шмат якія ініцыятывы, і гэта пацвярджаюць архіўныя пошукі, так і засталіся на паперы, бо Гедройц проста не змог знайсці сярод беларускай супольнасці ў 1950 – 1960 гг. адэкватных супрацоўнікаў. Але важна, што ён думаў пра гэта, спрыяў у сілу сваіх магчымасцяў. Не ўсе запаветы Ежы Гедройца спраўджаныя на гэты момант. Беларусь і Польшчу раз’ядноўвае мяжа, для пераходу якой патрэбны час і высілкі. Я б сказаў, што толькі тады яго ідэалы затрыўмфуюць,  калі Беларусь і Польшча апынуцца ў адной палітычнай, культурнай і цывілізацыйнай прасторы, – лічыць рэдактар АRCHE.

Дадам, Ежы Гедройц надзвычай цікавіўся Беларуссю, быў прыхільнікам творчасці Васіля Быкава і падтрымліваў вылучэнне яго асобы на атрыманне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Ад гэтага года Польскі інстытут у Мінску пашырае статус прэміі імя Ежы Гедройца. Раней яна прысуджалася толькі журналістам, але з гэтага года яе змогуць атрымаць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі – аўтары новых ідэй у польска-беларускім дыялогу.

Сёлета дыпломы намінантаў прэміі атрымалі фотамастак Юрый Васільеў, аўтары кінааповесці аб Чэславе Немане Вера Савіна і Аляксандр Нілаў, музыказнаўца Святлена Немагай, музыказнаўца, спявак і рэжысёр Віктар Скарабагатаў, тэатральны рэжысёр Мікалай Пінігін, літаратуразнаўца і журналіст Аляксандр Фядута, публіцыст Анатоль Трафімчык, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, гісторык Андрэй Янушкевіч.
 

Каментаваць