Полацк. Браслаў. Мядзел

Полацк. Выстава візуальных мастацтваў

«Happy birthday!» — пажадалі Францыску Скарыне ўдзельнікі 19-й выставы-конкрусу візуальных мастацтваў «Арт-Сесія». «Паштоўку» з жартлівым надпісам і смайлікамі намалявала студэнтка ВДТВ Дзіна Штайдэ. Праца была прадстаўлена ў спецыяльнай намінацыі, прысвечанай Полацку ў сувязі з тым, што горад абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.

Полацк. Выстава візуальных мастацтваў

«Happy birthday!» — пажадалі Францыску Скарыне ўдзельнікі 19-й выставы-конкрусу візуальных мастацтваў «Арт-Сесія». «Паштоўку» з жартлівым надпісам і смайлікамі намалявала студэнтка ВДТВ Дзіна Штайдэ. Праца была прадстаўлена ў спецыяльнай намінацыі, прысвечанай Полацку ў сувязі з тым, што горад абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.

Праўда, журы ў гэтай намінацыі вартай кандыдатуры на арт-стыпендыю не знайшло, таму вырашыла аддаць яе ў намінацыю «Жывапіс». «Арт-Сесію» гэтым разам здавалі студэнты з беларускіх, расійскіх, латвійскіх ВНУ. Выстава атрымалася ў параўнанні з мінулымі гадамі амаль без эпатажу. А вось што было незвычайным, дык гэта канцэрт, якім па традыцыі суправаджаецца адкрыццё «Арт-Сесіі». Замест прадстаўлення ў стылі мадэрн, арганізатары зладзілі канцэрт, прысвечаны 65-годдзю перамогі ў ВАВ, які завяршыўся ваеннымі скокамі пад чырвоным сцягам.


Браслаў. Міжнароднае ралі

Каля 60 экіпажаў з Беларусі, Расіі (у складзе гэтай каманды прымаў удзел шведскі экіпаж), Украіны і краін Балтыі выступілі ў міжнародным ралі «Славянскі Кубак». Гонка, якая занесеная ў афіцыйны каляндар Міжнароднай федэрацыі аўтамабільнага спорту (FIA), прайшла 21–22 мая ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Важнай асаблівасцю гэтага ралі з’яўляецца той факт, што ў рамках «Славянскага Кубка» прайшоў не толькі адзін з этапаў беларускага ралійнага чэмпіянату, але і выязны этап Адкрытага чэмпіянату Расіі па ралі.

Раён знакаміты не толькі прыгожымі азёрнымі пейзажамі, але і першакласнымі ралійнымі спецучасткамі, якія параўнальныя з лепшымі трасамі Прыбалтыкі. Месцамі — надзвычай  хуткасныя, месцамі — вельмі тэхнічныя, яны патрабуюць не толькі высокага індывідуальнага майстэрства пілота, але і суладнай працы ўсяго экіпажа. За ходам спаборніцтва і яго арганізацыяй сачылі адмысловы назіральнік з Расіі і гаспадары «Славянскага Кубка», якія спадзяюцца, што яго паспяховае правядзенне дапаможа Беларусі атрымаць права прыняць больш прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы калібру этапаў чэмпіянату Еўропы.


Мядзел. Кніга мясцовай аўтаркі

Выйшла з друку кніга Вольгі Караткевіч «Жыве на свеце шчасце». Аўтарка працуе на Мядзельшчыне навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага парку «Нарачанскі». Гэта не першая яе публікацыя. Вольга Караткевіч спрычынілася да многіх выставаў і імпрэзаў на тэмы экалогіі, мастацтва, літаратуры, якія адбыліся ў раёне.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць