Польшча пачала выдаваць турыстычныя візы на 2 гады

Польскія консульскія службы ў Беларусі ўжо пачалі выдаваць шматразовыя шэнгенскія візы на два гады беларускім грамадзянам



Гэта зроблена дзеля таго, каб беларускія турысты змаглі больш камфортна адпачываць у Польшчы і краінах Шэнген.
 
Кажа генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч:
 
— Новыя доўгатэрміновыя, двухгадовыя турыстычныя візы мы ўжо выдаем. Жыхары Гарадзеншчыны і турыстычныя бюро могуць падаваць анкеты на двухгадовую турыстычную візу. Гэта віза, якую мы выдаем асобам, якія былі ў Польшчы.
 
Усе польскія консульствы, якія дзейнічаюць у Беларусі, штогод выдаюць 350 тысяч віз. Адно толькі гарадзенскае генеральнае консульства забяспечвае візамі 115 тысячаў беларусаў.
 
Паводле "Радыё Рацыя"

Каментаваць