Польшча. Як клімат змяніў палітыку

Аказваецца, змена клімату можа моцна паўплываць на польскую палітыку.

Яраслаў Качыньскі. Фота  PAP


Як вядома, у час апошняй зімы на вуліцы часам было ледзь не летняе надвор’е. Закладнікамі такой кліматычнай блытаніны стаў Яраслаў Качыньскі — лідар урадавай кансерватыўнай партыі «Права і Справядлівасць» (PiS), антыліберальны курс якой крытыкуюць у Еўропе.

Высвятляецца, што кіраўнік PiS пакутуе на алергію, якая найбольш непакоіць яго ўвесну.

З прычыны таго, што веснавое надвор’е вельмі часта бывала ўзімку, у Качыньскага ўзніклі праблемы. Праз алергію ён некалькі разоў адмовіўся ад удзелу ў важных дзяржаўных мерапрыемствах. У дадатак асабісты доктар Качыньскага жыве не ў Варшаве, а ў Лодзі, што прымушае палітыка ўвесь час пакідаць сталіцу, дзе, па-сутнасці, прымаюцца ўсе палітычныя рашэнні.

Чым скончыцца гісторыя з хваробай Качынскага, пакуль цяжка сказаць. У любым выпадку, польскі палітыкум, у тым ліку апаненты PiS, жадаюць Качыньскаму добрага здароўя.

Паводле польскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць