Порна замест сацыяльных сетак

Адміністратар адной з дзяржаўных арганізацый Гродна распавёў пра лісты, якія прыйшлі ад "Белтэлекама" ва ўсе раённыя філіялы і галаўны офіс. У лісце сказана, што патрабуецца змяніць DNS-запісы на кампутарах арганізацыі.

"У выпадку выкарыстання ў сеткавых наладках іншых IP-адрасоў DNS-сервераў, РУП "Белтэлекам" не нясе адказнасць за няякаснае падаванне паслуг доступу ў сетку інтэрнэт ці поўную іх адсутнасць".

Пасля тэставання новых DNS стала ясна, што заблакаваны сайты з "чорнага" спісу, некаторыя з якіх "засвяціліся" ў інтэрв’ю афіцыйных асобаў. Пры гэтым выкарыстанне такіх DNS блакуе доступ да сацыяльных сетак (нават YouTube), затое некаторыя сайты з порна-кантэнтам працягваюць звычайна адкрывацца. ICQ і Skype працуюць.

DNS (англ. Domain Name System) — размеркаваная сістэма для атрымання інфармацыі пра дамены. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца для атрымання IP-адраса па імені хоста (кампутара ці прылады), атрымання інфармацыі пра маршрутызацыю пошты, пра абслугоўваючыя вузлы для пратаколаў у дамене.

Паводле сайта “Блог Гродно s13
 
Каментаваць