Праўда пра другую сусветную

Навукова-практычная канферэнцыя «Прычыны пачатку другой сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысткай ідэалогій», што адбылася напрыканцы мінулага тыдня, засведчыла: цікавасць грамадскасці да гэтай тэмы не толькі не астывае, але і ўзрастае.

Канферэнцыя была арганізавана пры ўдзеле літоўскай няўрадавай арганізацыі «За грамадзянскую супольнасць» і беларускай Каардынацыйнай рады ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні ахвяр таталітарызму.

Адбылася яна ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, што дастаткова сімвалічна. І не толькі таму, што зараз амаль не засталося памяшканняў, дзе б можна было абмяркоўваць падобныя пытанні. Сутнасць у тым, што нашы суседзі і сужыцелі па былому СССР змаглі сказаць праўду, а мы, на жаль, не. А яна ў тым, што ў галоўнай трагедыі XX стагоддзя Сталін вінаваты не менш за Гітлера. Пра гэта сведчылі і ўрывак з фільму «Расія ў вайне», слайд-прэзентацыя, прысвечаная параўнанню сталінізму і фашызму, выступы кандыдата гістарычных навук Ігара Кузняцова, сябра арганізацыі «За грамадзянскую супольнасць» Жылвінаса Лялейва, дэпутата літоўскага парламента Паўлюса Саўдаргаса, журналіста, даследчыка злачынстваў камунізму Андрэя Пачобута і галоўнага рэдактара нашай газеты Аляксея Караля.

Не буду паўтараць усе лічбы, якія прагучалі падчас канферэнцыі, бо іх было вельмі багата. Абмяжуюся толькі тым, што за некалькі гадоў панавання «саветаў» у Заходняй Беларусі было рэпрэсавана каля 150 тысяч чалавек. Гэту лічбу назваў даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў. Даволі красамоўны адказ тым, хто зараз імкнецца даказаць тое, што камунізм прынёс Беларусі выключна «шчасце» і «радасць».

Дэпутат літоўскага парламента Паўлюс Саўдаргас паведаміў, што парламентарыі яго краіны распрацавалі праект закона, які будзе накіраваны супраць тых, хто з дапамогай СМІ імкнецца прынізіць антысавецкі партызанскі рух за свабоду і незалежнасць Літвы.

Як адзначыў у сваім выступе літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас, аргументуючы неабходнасць аб’ектыўнага даследавання прычын і наступстваў вайны: «Калі мы не будзем гаварыць пра гэта, дык нехта скажа за нас».

І тут я цалкам згодны з гісторыкам Ігарам Кузняцовым — гаварыць трэба. Але не менш трэба вучыць людзей слухаць.

Каментаваць