Праўду казаць небяспечна

Падчас акцыі запалохвання, распачатай сілавым структурамі супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», меў непрыемнасці і грамадскі распаўсюджвальнік «НЧ» Алег Мяцеліца з Бялынічаў.

18 мая пасля 22 гадзін двое міліцыянтаў з Магілёва, адзін з якіх быў у званні маёра, пачалі вобыск у кватэры Алега. Ператрус адбываўся паводле пастановы Ленінскага аддзела міліцыі Мінска. Паколькі Мяцеліца паабяцаў, што будзе паводзіць сябе карэктна, то нарад АМАПа ў кватэру не заходзіў.

«Мне так падалося, што яны самі не ведалі, чаго шукаюць. Прапанаваў: давайце сам аддам, што вам патрэбна. Яны адразу сумеліся. Іх цікавілі кампутары. У мяне іх не было. Забралі некалькі нататнікаў «Гавары праўду», дзесятак візітовак Някляева, забралі дыск з фільмам «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Паводзілі яны сябе карэктна. На запыт: «Ці ададзіце забранае?» у недаўменні пераглянуліся і адказалі: «Перададзім усё ў Мінск. Там будуць вырашаць», — расказаў сам Алег Мяцеліца.

Аднак на 19 мая ранкам аўтамабіль Мяцеліцы затрымалі супрацоўнікі міліцыі і з нагоды, што быццам бы ў аўто знаходзіцца літаратура без выходных дадзеных, правялі вобыск. Зноў жа канфіскавалі друкаваную прадукцыю кампаніі «Гавары праўду», а з 17 паасобнікаў газеты «Новы час», што былі ў машыне, толькі адзін узялі на экспертызу.

Каментаваць