Пра інтэлектуальную свабоду 90-х

Дзмітрый Савін: я вырас у свеце, дзе мог чытаць тое, што лічыў патрэбным



Але ёсць, аднак, адна рэч, якая ў 90-я гг. была і якой сёння ў РФ няма. І для мяне яна была і застаецца надзвычай важнай.

Гэта  — поўная, амаль абсалютная свабода думкі і свабода слова. Не, не на ўзроўні дзяржавы або грамадства (у гэтых адносінах, у 90-я гг. за "вальнадумства" і "непачцівыя гаворкі" таксама можна было паплаціцца вельмі не слаба), а толькі на асабістым узроўні. Але нават гэта было вельмі і вельмі шмат.

Зараз, азіраючыся назад, я разумею, што маё пакаленне, быць можа, было ўнікальным. Па-першае, мы сапраўды раслі па-за нейкай дзяржаўнай ідэалогіяй, гэткім інтэлектуальным быльнягом. Па-другое, мы, мабыць, былі апошнім да-Інтэрнэтным пакаленнем. І па-трэцяе, мы заспелі, хай і на вылеце, "кніжную" культуру, якая ўсе яшчэ захоўвалася.

Дзякуючы сукупнасці гэтых трох фактараў, я сапраўды мог выбіраць. І я выбіраў, яшчэ школьнікам пачаўшы чытаць Клімава і Ніцшэ, Канта і Яна Лесвічніка, Леніна і Льва Ціхамірава, Крапоткіна і Сталыпіна, і г.д. Памятаю, у прадмове да работ Ніцшэ (зялёная кніжка з "Анталогіі думкі"), аўтарства Блюменкранца, было сказана: "Пры ўсіх мінусах дня сённяшняга ў ім усё ж адчуваецца катастрафічная адсутнасць нядрэмнага «бацькоўскага» клопату ўлады аб селекцыі маладых розумаў. І там, дзе гэтыя розумы ўсё яшчэ растуць, яны маюць усе неабходныя ўмовы для таго, каб заставацца дзікарослымі".

Дзякуй Богу, я свой шанец "застацца дзікарослым" выкарыстаў па поўнай. І не будзе перабольшаннем сказаць, што такога шанцу не было ні ў тых, хто нарадзіўся на 10 гадоў раней, ні ў тых, хто нарадзіўся на 10 гадоў пазней.

У сілу гэтага, для мяне пуцінскае закручванне гаек у сферы свабоды слова, забароны кніг і да т.п. было асабліва балючым. Я вырас у свеце, дзе я мог чытаць, што лічу патрэбным, і дзе ніхто мне не прадпісваў абавязковых ідэй і меркаванняў. І нават адносны рост узроўню даходаў не мог мне кампенсаваць гэтай страты.

Але, аднак, я не скажу: дзякуй, Ельцын. Бо разумею: тагачасны час інтэлектуальнай свабоды — гэта не яго заслуга. Гэта яго недапрацоўка.

Якую ён і выправіў, ужо пасля 1993 стаўшы здаваць усе больш улады сілавікам, а ў 2000 г. прызначыўшы Пуціна новым "ўсенародна абраным" прэзідэнтам.

Крыніца: Facebook

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-09-25 20:30:08
Я не тое каб супраць перадрукаў у "НЧ" разваг вольнадумных расійскіх блогераў, але ёсць жа і тутэйшыя - мо ім даваць слова ў першую чаргу? І, дарэчы, Ельцын выбраў Пуціна сваім
пераемнікам не ў 2000-м, а ў 1999-м (у жніўні прызначыў прэм'ер-міністрам, у снежні сышоў з пасады, дзякуючы чаму Пуцін стаў в. а. прэзідэнта).



Эх, калі б уся праблема была ў выбары кніг... З тэкста не зразумела, што там забараняюць у РФ - мяркую, усё забароненае можна лёгка знайсці ў сеціве (прынамсі "даклад Нямцова" я
знайшоў).
  • Aliaksandr
  • 2015-09-26 02:15:09
Аўтар разважае так як нібыта 90-х не было на Захадзе, а былі толькі у Постсаўку.)

Думаю справа не ў Ельцыне і нават не у Саўку.

Каментаваць