Пра суды не даюць інфармацыю

      Пачатак судоў па “масавых беспарадках адзначыўся канфідэнцыйнасцю. Праваабаронцам і назіральнікам не даюць інфармацыю пра маючыя адбыцца працэсы.

      14 лютага ў інтэрнэт-медыа з’явілася інфармацыя, што першыя суды па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках пачнуцца ўжо на гэтым тыдні. Затым — што на 17 лютага двум актывістам у якасці сведкаў уручылі позвы ў Фрунзенскі суд.



      Пачатак судоў па “масавых беспарадках адзначыўся канфідэнцыйнасцю. Праваабаронцам і назіральнікам не даюць інфармацыю пра маючыя адбыцца працэсы.

      14 лютага ў інтэрнэт-медыа з’явілася інфармацыя, што першыя суды па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках пачнуцца ўжо на гэтым тыдні. Затым — што на 17 лютага двум актывістам у якасці сведкаў уручылі позвы ў Фрунзенскі суд.

      Юрыю Фабішэўскаму прызначалі час а 10-й раніцы. “На падставе гэтага праваабарончая супольнасць зрабіла выснову, што першы крымінальны працэс па “палітычнай справе пачнецца менавіта ў гэты час, — адзначаецца ў паведамленні Міжнароднай назіральнай місіі. Аднак нават сведку не паведамілі, каго канкрэтна будуць судзіць.

      Назіральнікі патэлефанавалі ў суд — там адмовіліся даць інфармацыю пра працэс. Сказалі, што яны могуць прыехаць і пасля паказу дакументаў атрымаць неабходныя тлумачэнні. Але і пры асабістым наведванні суда Фрунзенскага раёна назіральнікам не далі ніякіх звестак.

      Прадстаўнікам Беларускага Хельсінкскага камітэта ўдалося даведацца, што працэс будзе весці суддзя Вольга Комар. Журналісты і праваабаронцы высветлілі  прозвішча абвінавачанага — Васіль Парфянкоў.

      “Такім чынам, доступ да інфармацыі па першым крымінальным працэсе, звязаным з падзеямі 19 снежня, настолькі складаны, а сама інфармацыя, якая паступае з афіцыйных крыніцаў, настолькі скупая, што беларускай грамадзянскай супольнасці застаецца толькі рабіць здагадкі адносна будучага суда, — зазначылі назіральнікі.

      Інфармацыі па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках не ўдалося дабіцца ад беларускіх судовых органаў і супрацоўнікам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. “Тым не менш, АБСЕ і Міжнародная назіральная місія не пакідаюць спадзяванняў забяспечыць прысутнасць міжнародных назіральнікаў на маючых адбыцца крымінальных працэсах, — заявілі прадстаўнікі місіі.

      А працэс над расійскімі грамадзянамі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым прызначаны на 22 лютага. Ён пачнецца а 10-й раніцы ў судзе Маскоўскага раёна. Яго будзе весці суддзя Любоў Сямахіна.
 

Каментаваць