Прабачце нас, украінскія сябры!

З пачатку крымскіх падзеі я адчуваю непраходзячае пачуццё сораму за сваю краіну Расію і расіянаў, — напісаў у сваім блогу на ЖЖ піцерскі доктар пад нікам tolkachev_aa.



Ілюстрацыя alexabarboss.blogspot.com


Мне сорамна за наша тэлебачанне, якое аблівае Украіну і украінцаў патокамі бруду. Мне сорамна за нашага прэзідэнта і міністра абароны, якія заявілі, што ў Крыму расійскія войскі не аказваюць дапамогі сепаратыстам і тым самым манілі ўвесь свет. Мне сорамна за нашых сенатараў, сярод якіх не знайшлося ні аднаго нязгоднага з ўвядзеннем войскаў на Украіну. Але больш за ўсё мне сорамна за большасць расійскага народа, які святкуе «перамогу » над сваім суседам і адвечным сябрам, з якім Расія спіна да спіны змагалася ў некалькіх войнах, і з якім у Расіі не было нават абсталяванай мяжы, над краінай, якая перажывае цяжкія часы, якая не мае сучаснай арміі і флоту. Мне да глыбіні душы сорамна, калі гэтая «перамога » прыраўноўваецца ледзь не да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Я пытаюся ў сябе : Што адбылося з маім народам?
 

Пачуццё сораму стала невыносным, калі новыя ўлады Крыму, падтрыманыя Расіяй, пачалі марадзёрсікя захопы ўкраінскай маёмасці. Былі скрадзеныя нават караблі ўкраінскага флоту, якія маглі сваім ходам сысці ў Адэсу. Немагчыма бачыць, як здзекуюцца над вайскоўцамі Украіны, патрабуючы ад іх здадзіць сваёй прысязе, як выкрадаюць ўкраінскіх генералаў і трымаюць іх у няволі. Мяне захапляе вытрымка украінскіх вайскоўцаў, дзякуючы якой у Крыме не пачалася братазабойчая вайна. Як высакародна выглядаюць іх паводзіны ў параўнанні з бандыцкім паводзінамі « самаабароны Крыму» і расійскіх ваенных!
 

Я хачу выказаць спачуванне Украіне, пацярпелай ад дзеянняў краіны-агрэсара Расіі. Я хачу папрасіць прабачэння ва ўкраінскага народа за перанесеныя ім прыніжэнні, за паклёп і крадзеж. Прабачце, украінскія сябры! Памятаеце, што не ўсе ў Расіі падзяляюць палітыку Пуціна, што многім сорамна за сваю краіну і яе народ.

Каментаваць