Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Прадавачку, якая выгнала маму з каляскай з «Калінкі», звольнілі, а загадчыцу — пакаралі

Перад сям’ёй мінчукоў, якую выставілі з крамы «Калінка» з дзiцём, што спала ў калясцы, адміністрацыя ЗАТ «Калінка» выбачыліся.



Маладым бацькам прыйшоў адказ з ЗАТ «Калінка», дзе сказана, што за парушэнне службовых абавязкаў загадчыцы крамы  абвешчана вымова, а прадавец звольненая, піша kp.by. Адміністрацыя прыносіць сям’і «шчырыя прабачэнні за дзеянні сваіх работнікаў».

Два тыдні таму стала вядома, што пару з каляскай папрасілі пакiнуць краму таму,  што «з каляскамі да іх нельга».

Абураны бацька папрасіў кнігу заўваг і прапаноў, яе не далі, паабяцаўшы праз 45 хвілін, а праз 40 хвілін магазін зачынілi, а на дзверах з’явіўся надпіс «Просьба з дзіцячымі калыскамі не заязджаць».

Аднак сям’я вырашыла вярнулася ў краму праз пару дзён і ў кнізе заўваг і прапаноў запiсала свае прэтэнзіі.

Надпіс «З дзіцячымі калыскамі не заязджаць» знялі ў той жа дзень, у «Калiнкi» шмат магазінаў па ўсёй краіне, і з каляскамі можна ўсюды, сказала kp.by намеснік дырэктара па тавараправоднай сеткі ЗАТ «Калінка» Марына Нікіціна.

«У «Калінку» мы абавязкова яшчэ прыйдзем, і абавязкова з калыскай. Канкрэтна да «Калінкi» у нас прэтэнзій няма. Абурыла некампетэнтнасць прадаўца, а яшчэ больш — паводзіны загадчыцы», — кажа маладая мама Вольга Давiдовiч.

kalinka160125-92yz2

 
 

krynica.info

Каментаваць