Прадпрымальніца Таццяна Аляхновіч страціла прытомнасць у зале суда

23 чэрвеня павінна было адбыцца судовае пасяджэнне па пратаколах, складзеных Мінгандлем па выніках праведзенай праверкі ў кафэ Таццяны Аляхновіч. Прадпрымальніцы ставілася ў віну парушэнне ч.ч. 1, 2 арт. 12.17 КаАП — парушэнне правілаў гандлю і рэалізацыя тавараў са скончаным тэрмінам захоўвання.

Таццяна Аляхновіч праз некалькі дзён пасля праверкі. Кафэ яшчэ належыць ёй


Мужа Таццяны Артура выдалілі з пасяджэння практычна адразу — ён паспрабаваў растлумачыць Таццяне словы суддзі, якая казала вельмі хутка, дзяўчына яе не разумела. Праз пару хвілін з кабінета папрасілі і маму Таццяны.

Суддзя, па словах Артура, гаварыла з Таццянай «на падвышаных танах»: «Я сядзеў за дзвярыма і выразна чуў усё, што кажа суддзя».

«Потым Таццяна сказала, што ёй дрэнна і папрасіла прысесці, суддзя сказала ёй «не». Ёй яшчэ задавалі пытанні, і Таццяна сказала, што ёй зусім дрэнна, папрасілася выйсці на 5 хвілін на свежае паветра. Суддзя сказала «не». Потым ёй выклікалі хуткую. Хуткая прыехала, але нас не пускалі ў кабінет, — пераказвае Артур словы сваёй жонкі. — Спачатку там ўсё супакоілася, а потым Таня зноў пачала крычаць: «Не біце мяне». Па словах Тані, яны думалі, што яна прыкідваецца. У яе рукі і ногі анямелі, яны ёй аплявухі давалі па твары, каб прыйшла ў сябе. У яе сінякі на руках, на галаве шышка».

Пасля гэтага ў кабінет увайшла мама дзяўчыны і запатрабавала выклікаць іншых лекараў.

«Прыехала іншая брыгада, усё было нармальна, яны паднялі Таню, дапамаглі сесці ў машыну і павезлі ў шпіталь", — распавёў Артур.

Невялікае кафэ Таццяны размяшчалася ў гандлёвым цэнтры аўтазапчастак на вуліцы Ляшчынскага. Там можна было купіць гарачыя напоі і што-небудзь перакусіць. У маі ўстанову прадалі. Чаму? Пра гэта ў артыкуле

Мінгандлю супраць кавярні: працяг канфлікту 


Пра тое, як праходзіла праверка ў кафэ Таццяны можна прачытаць і паглядзець у артыкуле

Дзяржава ставіцца да нас, як да жывёлаў (+відэа) 



Каментаваць