Прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч адхрысціўся ад рэстарану «Паедзем паедзім»

"Мая кампанія ня мае да гэтага ніякага дачынення. Ды палова з гэтага спісу ня мае." - кажа уладальнік кампаніі "ІВ".


Як паведамяле Белсат, бізнесовец сцвярджае, што ён не мае ніякага дачынення да бізнесу, гэтаксама як і Сяргей Левін.

Паводле бізнесоўца, у скандале вакол рэстарану побач з Курапатамі вінаватая дзяржава.

«Ва ўсім свеце ёсць святыні. Але чаму тады дзяржава ня возьме і не адгародзіць гэта? Чаму ня зробленыя ахоўныя зоны? — задае ён пытанні. — Вы там бачылі шыльды, што тут ахоўныя зоны і што там нельга? У горадабудаўнічых дакументах не было ахоўнай зоны! Дык давайце на гэтых памылках вучыцца і паважаць інвэстара», — кажа бізнесовец.

Але да пратэстоўцаў, якія штодня пікетуюць рэстаран, Аркадзь Ізраілевіч ставіцца негатыўна. Мяркуе, што пратэсты носяць «замоўлены» характар, а сярод пікетоўцаў — «дэкласаваныя элементы». Бізнесмен таксама рэзка крытыкуе ідэю пратэстоўцаў зрабіць на месцы пабудаванага рэстарану музей:

«Вам жа прапаноўвалі дамкі пад музей, і ў вас не хапіла арганізаванасці іх узяць на сябе, а вы хочаце такую будыніну?! — кажа ён. — Гэта «швондзеры», я па-іншаму не скажу. Гэта людзі, якія нічога не ствараюць, але гатовае хочуць забраць і пераразмеркаваць».

Нагадаем, 13 чэрвеня Новы Час апублікаваў расследванне з якога вынікае, што «Групы кампаній ІВ», якая належыць Ізраілевічу, з'яўляецца канцавым бенефіцыярам будоўлі ў Курапатах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-06-19 18:01:38
Мне па-ранейшаму падаецца, што гэты праект палітычная правакацыя, кідок, падстава вышэйшага политыческого руководства нашае краіны.

Сёння ўжо шмат варыяцый прачытаў гэтай заявы галоўнага героя дадзенага артыкула і ўсё яшчэ лічу, што тая рэстарацыя правакацыя. Што датычыцца ўсякіх схем, маўляў, я не я і хатка ля Курапатаў не мая, то ўлада разбярэцца і прагледзіць бізнес схемы от А до Я. Бо ўсе бізнесоўцы ў гэтай тэме чыстыя і пушыстыя, змагары ў бел-чырвона-белым, а ўлада крыху ў іншым.
Чакаем выснову ўлады.
  • Нина
  • 2018-06-19 22:08:36
Я ваще не понимаю, что власти от этого проекта на костях надо. Може отмывка?
  • ВР
  • 2018-06-20 08:59:45
"Незаконная, як выглядае (не бачыў я ўсіх дакументаў, толькі некаторыя), абрэзка ахоўных зон ля гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі ў 2014 г. мусіла б стаць прадметам адмысловага расследавання, у тым ліку і парламенцкага. Чыноўнікі, якія выдавалі дазволы на «Поедем поедим», апрыёры вінаватыя зусім не менш, чым рэстаратары, што надоечы зрабіліся, фактычна, «казламі адпушчэння». Харош і той, хто прызначыў чыноўнікаў, і – будзем шчырыя – тыя мільён-два падданых, якія ў 2015 г. аддалі за яго свае галасы, дарма што к таму часу здарыліся ўжо дэвальвацыя 2011 г., «дэкрэт № 3» і многае іншае. Ладна б яшчэ ў 2001-м або 2006-м аддавалі..." http://belisrael.info/?p=15532

Каментаваць