Прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць Васіля Быкава

Вечарам 19 чэрвеня, у дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Васіля Быкава прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі яго памяць на Маскоўскіх могілках Мінска.

Праваслаўны святар, айцец Леанід (Акаловіч) правёў памятны малебен, на магіле пісьменніка былі запалены знічкі і ўскладзены кветкі, удзельнікі ўшанавання праспявалі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа. 



Вечарам 19 чэрвеня, у дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Васіля Быкава прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі яго памяць на Маскоўскіх могілках Мінска.

Праваслаўны святар, айцец Леанід (Акаловіч) правёў памятны малебен, на магіле пісьменніка былі запалены знічкі і ўскладзены кветкі, удзельнікі ўшанавання праспявалі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа. 

Як адзначыў Леанід Акаловіч, свой творчы і самаадданы жыццёвы шлях Васіль Быкаў прысвяціў Бацькаўшчыне, якую бараніў і штыком і пяром. “І сваім пяром ён праславіў нашую Бацькаўшчыну на ўвесь свет, — сказаў Акаловіч. Ён назваў развітанне з Быкавым “сапраўды народным і адзначыў, што такога пахавання ён ніколі не бачыў у сталіцы пасля смерці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў жніўні 1956 годзе. “Пахаванне Быкава, удзельнікамі якога сталі сотні тысяч беларусаў, сведчыць пра ўсенародную павагу народа да свайго прарока, якая будзе жыць вечна, — адзначыў Акаловіч. Быкаў даў прыклад, як можна словам уздымаць нацыю да яе вышыняў і абуджаць яе да праўды. 

Паводле словаў пісьменніка Анатоля Валахановіча, пры жыцці сённяшняга пакалення беларусаў Васіль Быкаў разам з Уладзімірам Караткевічам і Рыгорам Барадуліным прызнаны класікам беларускай літаратуры. “Гэты ціхі і спакойны чалавек многа не гаварыў, але на душы яго было вельмі добра і пры стасунках з ім адчувалая яго выдатная  аўра, — сказаў Валахановіч. Ён нагадаў падзею 19 чэрвеня 2003 года, калі Васіль Быкаў ляжаў у шпіталі. —У гэты дзень прыхільнікі творчасці народнага пісьменніка з Баранавіч, Мінска, Салігорска і Слуцка прыехалі ў Старадарожскі мастацкі музей, дзе па ўзгадненню паміж старшынёй Мінскага гарадского культурна-асветніцкага клубу “Спадчына Анатолем Белым і Васілём Быкавым у паднадворку музея яму быў адкрыты помнік. А калі праз тры дні Васіль Быкаў сышоў з жыцця, у апошні шлях яго праводзілі больш за поўмільёна чалавек. Людзі не толькі ішлі за труною, але шчыльна стаялі ўздоўж праспекта Францішка Скарыны, каля адчыненых вокнаў кватэр і службовых памяшканняў, на балконах і на крышах дамоў . На ягонае меркаванне, пісьменнік увайшоў у суветную літаратуру таму, што сваім мастацкім словам адлюстроўваў праўду жыцця, а не тое, да чаго яго прымушалі ўлады.      

Намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці “Разам, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў адзначыў, што Васіль Быкаў навечна ўвайшоў у пантэон беларускай славы, бо не толькі стварыў высокамастацкія творы, але і прыняў непасрэдны ўдзел у апошняй хвалі нацыянальнага адраджэння ў канцы 1980-х — на пачатку 1990-х гадоў, а таксама спрычыніўся да аднаўлення незалежнасці краіны. “У аўтабіяграфічным творы “Доўгая дарога дадому ён адлюстраваў свой цяжкі і складаны шлях вяртання простага беларуса — вясковага хлопца і салдата — да роднай Бацькаўшчыны. Менавіта дзякуючы такім людзям, як Васіль Быкаў, жыве нашая Беларусь, — сказаў Макаеў. 
 

Каментаваць