Прадстаўнікі трэцяга сектару абвясцілі кампанію за вызваленне Бяляцкага

Прысуд вядомаму праваабаронцу і грамадскаму дзеячу, старшыні ПЦ “Вясна Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэнне і асуджэнне сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі. З гэтай нагоды была прынятая адмысловая Заява з патрабаваннем неадкладнага вызвалення праваабаронцы і заклікам да калегаў, грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Бяляцкага і далучыцца да кампаніі за яго вызваленне.  

Заяву падпісалі 47 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, у шэрагі якіх ўваходзяць тысячы актывістаў па ўсёй Беларусі. 

Падпісанты заявы перакананыя, што крымінальная справа супраць Бяляцкага ня мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсіяў супраць праваабаронцы, яго калегаў з цэнтру “Вясна  і ўсяго праваабарончага руху краіны. 

У заяве таксама ўказваецца на шэраг парушэнняў працэсуальнага заканадаўства, якія стала мелі месца падчас следства і судовага разьбіральніцтва. 

Паводле прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў трэцяга сэктару, хуткім часам у Інтэрнэце з'явіцца ан-лайн петыцыя і кожны неабыякавы чалавек зможа далучыцца да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага.

Каментаваць