Прадстаўнікі ДНР атакуюць стадыён "Шахцёр" у Данецку

Каля 60-ці прадстаўнікоў Данецкай народнай рэспублікі прадпрымаюць спробу захапіць стадыён "Шахцёр" у Данецку. Пра гэта паведаміў карэспандэнт "Навінаў Данбаса" з месца падзеі.



Стадыён "Шахцёр" у Данецку


Стадыён знаходзіцца на тэрыторыі цэнтральнага парку культуры і адпачынку імя А. Шчарбакова, дзе сёння павінен быў прайсці мітынг-канцэрт, які арганізоўвалі праўкраінскія актывісты ў падтрымку адзінства Украіны. На месцы працуюць супрацоўнікі МУС. Аднак як адзначае карэспандэнт "Навінаў Данбаса", іх толькі каля 30-ці.

 

Людзі, якія прадпрымаюць спробу захопу стадыёна ў "цывільным" з георгіеўскімі стужачкамі, у некаторых на руках павязкі са сцягам самаабвешчанай ДНР.

 

Нагадаем, што Данецкі гарсавет зачыніў сёння парк культуры і адпачынку імя А. Шчарбакова, дзе павінен быў прайсці мітынг-канцэрт за адзінства Украіны.

Каментаваць