Праект #Паскарэнне абвяшчае прызы для «паляўнічых за галовамі»

Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набірае абароты. 115 праектаў ужо пададзена для ўдзелу ў конкурсе. А яшчэ можна прыцягнуць у конкурс праект і ўдзельнічаць у розыгрышы дадатковых 2000 рублёў.
 

Як выйграць #Паскарэнне, калі няма крутой ідэі? Напрыклад, знайсці крэатыўнага сябра і стаць хантэрам яго праекта, то бок, параіць стваральніку праекта ўдзельнічаць у конкурсе.

Onliner.by, Talaka, Gurtam і velcom абвяшчаюць 2 прыза па 1 000 рублёў для паляўнічага за светлымі галовамі.


Што трэба зрабіць?


Зайсці на go.talaka.org/paskarennie2017 і націснуць чырвоную кнопку "Стань хантэрам"
Скапіяваць персанальную спасылку хантэра (выдзелена тлустым), разаслаць сябрам у сацыяльных сетках і запрасіць іх апублікаваць праект.
 
Калі праект выйграе ў адной з намінацый, хантэр атрымае 1 000 рублёў. А калі ў дзвюх — 2 000 рублёў. Гэта недатыкальныя грошы для хантэраў, якія не ўваходзяць у прызавы фонд.

Дарэчы, высокая цікаўнасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў падоўжыць тэрмін падачы заявак: цяпер гэта можна зрабіць да 23:59 20 снежня 2017 года. 
  
#Паскарэнне — конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom "Камфорт" удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрыем ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, таксама як гэта робяць тарыфы лінейкі "Камфорт". Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі "Праект будучыні" модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць