Праект "Бамбел–3" завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй

9 лістапада амбасадар Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, наведала пункт перасячэння беларуска-польскай мяжы "Рудаўка Лясная", каб прыняць удзел у цырымоніі закрыцця праекта ў сферы кіравання межамі "Бамбел–3", у які Еўрапейскі саюз зрабіў унёсак у памеры 7 мільёнаў еўра.
 

9 лістапада амбасадар Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, наведала пункт перасячэння беларуска-польскай мяжы "Рудаўка Лясная", каб прыняць удзел у цырымоніі закрыцця праекта ў сферы кіравання межамі "Бамбел–3", у які Еўрапейскі саюз зрабіў унёсак у памеры 7 мільёнаў еўра.
 
Асноўнай мэтай гэтага двухгадовага праекта тэхнічнай дапамогі было стварэнне сучаснай камунікацыйнай сеткі на аснове оптавалаконнага кабелю па ўсёй даўжыні беларуска-польскай мяжы. Сеткай будуць карыстацца беларускія памежныя і мытныя службы. Такая інфраструктура дазваляе ўжываць сучасныя сродкі біяметрычнага кантролю і праграмнае забеспячэнне для электронных мытных дэкларацый, забяспечвае доступ да міжнародных базаў даных на пунктах перасячэння мяжы. У цэлым, яна дазваляе зрабіць працэдуры кантролю на межах больш эфектыўнымі і хуткімі. Працы скончыліся ў верасні, у адпаведнасці з планам.
 
Амбасадар Мора падзякавала Дзяржаўнаму памежнаму камітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама тром кампаніям-падрадчыкам — "Белабстэлекаму", "Цэнтрсувязьбуду" і "Овэ Аруп" — за плённае супрацоўніцтва ў рамках праекта. "Дапамагаючы Беларускаму дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту нарасціць свой патэнцыял, мы дапамагаем скараціць час транзіту, спрыяем развіццю турызму і бізнэсу ў Беларусі, развіццю законнага гандлю паміж краінамі, а таксама пашырэнню кантактаў паміж людзьмі", — адзначыла амбасадар.

З 2001 года Еўрапейскі саюз выдзеліў больш як 47 мільёнаў еўра на ажыццяўленне праектаў у сферы кіравання межамі толькі ў Беларусі, не ўлічваючы рэгіянальныя праекты, у якіх Беларусь прымае ўдзел. Еўрапейскі саюз запланаваў прафінансаваць у памеры 2,6 мільёнаў еўра новы праект у рамках “Усходняга партнёрства, скіраваны на пашырэнне магчымасцяў кантролю на мяжы паміж Беларуссю і Украінай. Палова гэтых сродкаў зарэзерваваная для Беларусі. Акрамя таго, Еўрапейскі саюз зробіць унёсак у памеры прыкладна 20 мільёнаў еўра ў рэканструкцыю чатырох пунктаў перасячэння мяжы ў рамках дзвюх праграм памежнага супрацоўніцтва ў 2012–2013 гадах.
 
Паводле інфармацыі Delegation of the European Union to Belarus
 

Каментаваць