Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пракуратура папярэдзіла незалежнага журналіста

Карэспандэнт Радыё “Рацыя Зміцер Кісель раніцай 19 сакавіка наведаў пракуратуру Брэсцкай вобласці, дзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне “аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў.

Карэспандэнт Радыё “Рацыя Зміцер Кісель раніцай 19 сакавіка наведаў пракуратуру Брэсцкай вобласці, дзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне “аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў.

У тэксце папярэджання, якое падпісаў намеснік пракурора А.Тачко, гаворыцца, што па выніках вывучэння звестак, размешчаных у інтэрнэце, выяўлена парушэнне Змітром Кісялём “парадку ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Размова ідзе пра інфармацыйныя матэрыялы, якія выстаўлены на сайце Радыё “Рацыя за подпісам Кісяля.

Далей у тэксце папярэджання гаворыцца, што працаваць на замежныя СМІ ў Беларусі без адпаведнай акрэдытацыі забаронена, а Міністэрства замежных спраў РБ такую акрэдытацыю З. Кісялю не выдавала.

“Пры пазначаных абставінах дзейнасць журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі, якую вы ажыццяўляеце, супрацьпраўна і недапушчальна, — адзначаецца ў дакуменце абласной пракуратуры. Зміцер Кісель папярэджаны, што ў выпадку здзяйснення падобных дзеянняў у далейшым ён будзе прыцягнуты да адказнасці.

Тэкст афіцыйнага папярэджання ўручыў Кісялю пракурор аддзелу па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Алег Леванчук, які пры гэтым нагадаў карэспандэнту Радыё “Рацыя, што два гады таму яму ўжо было вынесена аналагічнае папярэджанне.

З дакумента вынікае, што ўручанае сёння папярэджанне брэсцкаму журналісту было падрыхтавана яшчэ 27 лютага.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"


 

Каментаваць