Пракурор звольніў, Шапіра не згодны

На мінулым тыдні Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк з калегамі ў рамках праверкі дзяржорганаў у рэгіёнах інспектаваў працу службоўцаў у Лідскім раёне.

Стан кардыялагічнага аддзяленні Лідскай цэнтральнай раённай лякарні абрынуў у шок. Пры наяўнасці вольных месцаў у платных палатах пацыентаў змяшчалі ў калідоры. У саміх палатах з гнілымі вокнамі, працякаючымі столямі ў цвілі і грыбку, замест пяці чалавек знаходзілася па адзінаццаць. Ужо 1 снежня Аляксандр Канюк паведаміў журналістам, што галоўны ўрач бальніцы быў зняты з пасады.

Але Алег Тыс нядоўга заставаўся без працы. Па інфармацыі з кулуараў Гродзенскага аблвыканкама, 5 снежня на працоўнай планёрцы Сямён Шапіра аднавіў лекара ў ранейшай пасадзе.

Паводле «Блог Гродна s13»
 
Каментаваць