Прапанова Уладзіміра Някляева далучыцца да супольнай працы з Радай БНР, знайшла міжнародную падтрымку

25 сакавіка бягучага года ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускай дыяспары з нагоды 94-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На гэтым сходзе была прынята рэзалюцыя, якую мы прапануем вашай увазе.

Рэзалюцыя



25 сакавіка бягучага года ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускай дыяспары з нагоды 94-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На гэтым сходзе была прынята рэзалюцыя, якую мы прапануем вашай увазе.

Рэзалюцыя

Мы, удзельнікі ўрачыстай імпрэзы ў гонар 94-х угодкаў абвешчання незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія сабраліся 25 сакавіка 2012 году ў грамадзкай залі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк), пасьля выслуханых дакладаў, спавешчаньняў і прывітаньняў

канстатуем:

ідэі незалежнасьці, нацыянальнай годнасьці, дэмакратыі, правоў чалавека, закладзеныя ў падмурак беларускай дзяржаўнасьці стваральнікамі БНР у1918 годзе, — слушныя, трывалыя, адзіна правільныя; яны апаноўваюць розумы й сэрцы ўсё большай колькасьці беларусаў, і мы, тут прысутныя, пацьвярджаем нашую гатовасьць працаваць дзеля іх ажыцьцяўленьня;

ухваляем:

дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і асобных дзеячаў, скіраваную на пашырэньне ідэяў 25 Сакавіка сярод насельніцтва Беларусі, асабліва — моладзі, а таксама на здабыцьцё прыхільнасьці й паразуменьня з боку дэмакратыяў сьвету да гераічнага змаганьня нашых суродзічаў з “апошняй дыктатурай Эўропы;

заклікаем:

пашыраць выказаную Уладзімерам Някляевым, лідэрам кампаніі “Гавары праўду ды падтрыманую шэрагам грамадзкіх і палітычных дзеячаў Беларусі прапанову пра далучэньне змагароў на Бацькаўшчыне да працы Рады БНР, легітымнага беларускага ўраду ў выгнаньні, паслядоўнага й маральна адказнага выказьніка нацыянальных беларускіх інтарэсаў.

 25 сакавіка 2012 году

Бруклін, Нью-Ёрк


Уладзімір Някляеў, zapraudu.info

 

Каментаваць