Пратэст супраць рэстарана «Поедем, поедим» сабраў каля 100 чалавек (фота)

У Курапатах прайшоў мірны сход. Удзельнікі выказалі свой пратэст супраць працы рэстарана «Поедем, поедим», збіралі подпісы за яго закрыццё і запісваліся на варту.
Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Акцыя пачалася з супольнай малітвы на Галгофе, што прайшла пад дажджом.
Фота Арцёма Лявы

Прыехалі сябры БХД з Гародні, Слоніма, Брэста, сябры БНФ з Оршы і Талькі. Акрамя мінчукоў, далучаліся таксама людзі з Магілёва і Любані. Агулам акцыя сабрала каля 80 чалавек. Людзі казалі, што прыйшлі, каб падтрымаць удзельнікаў вахты, што знаходзяцца за кратамі, што іх хвалюе забыццё на ахвяр рэпрэсій.

Мітынг, што прайшоў ля брамы рэстарана, распачала кіраўніца ініцыятывы «За ўратаванне мемарыяла Курапаты» Ганна Шапуцька.


Удзельнікі выканалі гімн «Магутны Божа». Спадарыня Ганна абвясціла, што варта будзе працягвацца, будуць збірацца подпісы за закрыццё рэстарана. Збор подпісаў распачаўся проста на мітынгу.


Яны будуць перададзеныя ў Пракуратуру і прэм’ер-міністру Сяргею Румасу.

Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч


З прамовамі выступілі таксама праваабаронца Уладзімір Раманоўскі, мастак Алесь Марачкін, актывістка Ніна Багінская, кінасцэнарыст Валер Мазынскі, прадстаўнікі арганізацый, што адказваюць за дні варты. Бард Зміцер Захарэвіч выканаў некалькі песень, паэт і публіцыст Сяргей Ваганаў пачытаў некалькі вершаў.

Журналіст і аўтар расследаванняў пра забудову Курапатаў Дзяніс Івашын у сваёй прамове звярнуў увагу прысутных, што на полі, якое знаходзіцца між Курапатамі і Экспабэлам, ужо вядуцца інжынерныя работы. Дзяніс заклікаў прыходзіць на паседжанне суда, які заўтра будзе разглядаць справу Аркадзя Ізраілевіча супраць «Новага часу» і яго асабіста. Яно адбудзецца 10 верасня а 14.30 ў судзе Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, 3).

Дзяніс Івашын, фота Арцёма Лявы

Дзяніс Івашын, фота Арцёма Лявы

Сябра БНФ Валер Рабцаў зрабіў падпісныя лісты, у якіх кожны мог падпісацца на ўдзел у варце ў пэўны дзень тыдня ў пэўны час, узяўшы на сябе такім чынам абавязак рэгулёва падтрымліваць вахту.

Падчас мітынга ў рэстаран зайшло некалькі сем’яў. Удзельнікі акцыі праводзілі іх воклічамі «Ганьба!» Удзельнікі варты распавялі, што ранкам наведвальнікаў зусім не было.

За кратамі застаюцца абаронцы Курапатаў Павел Севярынец і Максім Вінярскі. Дзяніса Урбановіча павінны былі выпусціць 8 верасня, але пакінулі за кратамі да новага суда ў панядзелак, 10-га.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Кастусь
  • 2018-09-10 21:22:40
Каментар выдалены як абразлівы
  • Пятрусь
  • 2018-09-10 21:26:56
Патрэбна збiраць подпiсы каб назауседы забаранiць гэтыя cимвалы белорусских национал-нацистов,убивавших людей в Беларуси разам з iх хозяевами-немецкими нацистами.
  • Святлана
  • 2018-09-11 23:05:11
Самі хоць зразумелі, што напісалі?)
  • Тутэйшы.
  • 2018-09-10 21:28:47
Патрэбна даследаваць,якім чынам тэрыторыя,якая была ў 2012 годзе забароненай для будаўніцтва,была купленая.Вось тут галоўнае пытанне.І хто стаіць за гэтым і чаму?
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-10 22:22:47
Каля 80 чалавек ля Курапатаў і каля трыццаці ў судзе...

Я за сто даляраў у гадзіну могу навучыць усю рэдакцыю НЧ лічыць да трыццаці і за 150$ навучу лічыць да 80. Каб дакладна лічылі і пісалі ў артыкулах. Згода?

Каментаваць