Пратэстоўцы супраць дамоў для спецназу: Мы гатовыя перакрыць праспект

Жыхары мікрараёну Уручча-2 заявілі, што калі ўлады не прыслухаюцца да іхнага меркавання, яны пойдуць на радыкальныя крокі.

Улады хочуць ушчыльніць мікрараён, пабудаваўшы шэсць дамоў для спецназу. Жыхары на ўчорашняй сустрэчы абвесцілі вотум недаверу кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёну.

Даведзеныя да адчаю людзі пачалі ўжо збіраць подпісы за адкліканне з пасады кіраўніка Першамайскага раёну Ігара Кудрэвіча. “Калі давядзецца – мы выйдзем і перакрыем праспект, усе заезды і выезды з Уручча, - гаворыць Валянціна Малюціна з ініцыятыўнай групы.

Скандал вакол ушчыльнення мікрараёну цягнецца ўжо не першы год. Людзі перакананыя, што пабудова новых дамоў знішчыць іхнае нармальнае жыццё: не стане дрэваў і дзіцячых пляцовак. Аднак нягледзячы на дзясяткі пратэстаў і тысячы подпісаў, адмены ўшчыльнення дамагчыся не ўдалося.

Смалы ў агонь падліў скандальны выпадак ва Уруччы, які адбыўся на пачатку траўня. Тады будучыя суседзі жыхароў раёну, байцы спецназу, пачалі высякаць дрэвы, якія людзі садзілі некалькі гадоў. Міліцыянты ўжывалі сілу і зневажалі тых, хто намагаўся іх спыніць.

belsat.eu

Каментаваць