Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Праваабаронца Алена Танкачова зможа вярнуцца ў Беларусь праз паўгода

Напярэдадні Міністэрства ўнутраных спраў адказала адмовай на калектыўны зварот юрыстаў і грамадскіх дзеячоў, якія хацелі даведацца, чаму Танкачовай не скарачаюць тэрмін высылкі, хаця гэта часта робіцца ў сітуацыях з іншымі людзьмі.
Праваабаронца Алена Танкачова зможа вярнуцца ў Беларусь толькі, калі завершыцца тэрмін яе высылкі з краіны.

Пакуль праваабаронца, якая ўзначальвала «Цэнтр прававой трансфармацыі», жыве ў Вільні.

Алена Танкачова распавяла, што збіраецца рабіць, калі скончыцца тэрмін яе высылкі з Беларусі:

Усё будзе залежыць ад маіх працоўных планаў. Калі я не буду знаходзіцца нейкай камандзіроўцы, дык вядома, калі скончыцца тэрмін, па-першае напішу яшчэ запыт у Міністэрства унутраных спраў і папрашу ў іх пісьмовае пацвярджэнне таго, што яны мяне знялі са спісаў неўязных. Я хачу мець у гэтым сэнсе гарантыі. Як толькі скончыцца тэрмін высылкі, я адразу зраблю пісьмовы запыт у МУС, удакладню, ці знятая я са спісу неўзяных, якой датай мяне знялі і, пры наяўнасці гэтага дакумента, я накіруюся дадому. Шэраг юрыстаў, салідарных з Аленай Танкачовай, назваў яе высылку з краіны на тры гады палітычным рашэннем. Тэрмін высылкі Алены Танкачовай скончыцца ў канцы лютага 2018 года.

Паводле kamunikat.org

Каментаваць