Праваабаронца асуджаны на 9 сутак

Кіраўнік зарэгістраванай у Кіеве (Украіна) праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву Алег Волчак асуджаны на дзевяць сутак адміністратыўнага арышту. Такое рашэнне позна ўвечары 24 мая прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Алег Волчак быў затрыманы асобамі ў цывільным удзель 24 мая ў раёне Парку Дружбы народаў у беларускай сталіцы. На момант затрымання з праваабаронцам быў дэпутат Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Зміцер Кухлей, які, уласна, і паведаміў пра здарэнне. Спачатку Алега Волчака адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі пратакол аб адмінстратыўным правапарушэнні. Па сумнай завядзёнцы, вядомага дзеяча абвінавацілі ў тым, што ён брудна лаяўся ў грамадскім месцы. А гэта з’яўляецца парушэннем артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Потым Волчака даставілі ў Цэнтральны раённы суд сталіцы.

Суддзя прыняла на веру паказанні супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У выніку Алег Волчак правядзе ў турме на вуліцы Акрэсціна дзевяць сутак. Варта адзначыць, што сёлета гэта ўжо не першы працэс над вядомым праваабаронцам. 20 студзеня той жа Цэнтральны суд пасля такіх жа бязглуздых абвінавачанняў з боку міліцыянтаў пакараў Волчака чатырма суткамі адміністратыўнага арышту. 
 
Каментаваць