Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

22 красавіка гродзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч, якія вярталіся з Вільні дамоў, былі затрыманыя мытнікамі на памежным пераходзе “Прывалка. Адзін з мытнікаў убачыў у торбе праваабарончую літаратуру, у прыватнасці кніжкі “Наша Вясна, пасля чаго аўтамабіль, на якім ехалі грамадскія актывісты, быў дагледжаны з асаблівай дбайнасцю.

Мытнікі паводзілі сябе карэктна, але машына на доўгі час была загнаная ў адмысловае месца і нават загароджана, руль і колы заблакаваныя, а побач прыстаўлена памежніца з сабакам. Мытнікі правялі асабісты дагляд Сазонава і Хільмановіча і доўга афармлялі паперы. Усё гэта доўжылася з сямі гадзін вечару да апоўначы. Урэшце быў складзены пратакол “затрымання кніжак “Наша Вясна і фотаальбомаў, прысвечаных палітвязням і падзеям плошчы 19 снежня 2010 года. Былі забраныя таксама два дыскі з дакументальным фільмам “Прычына смерці — прочырк. Цягам месяцу павінна адбыцца экспертыза гэтых матэрыялаў.

Пасля 5 гадзін трымання на мяжы Сазонава і Хільмановіча ўрэшце а палове першай ночы ўпусцілі ў краіну.

Паводле spring96.org

Каментаваць