Праваабаронцы не давяраюць

Аб недаверы датэрміноваму галасаванню заявілі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.

На прэс-канферэнцыі 19 снежня кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч падвялі вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем. З 14 па 18 снежня 600 доўгатэрміновых і 80 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі вялі штодзённае назіранне за ходам галасавання на 300 выбарчых участках.



Аб недаверы датэрміноваму галасаванню заявілі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.

На прэс-канферэнцыі 19 снежня кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна Валянцін Стэфановіч падвялі вынікі назірання за датэрміновым галасаваннем. З 14 па 18 снежня 600 доўгатэрміновых і 80 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі вялі штодзённае назіранне за ходам галасавання на 300 выбарчых участках.

Яны засведчылі масавае выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу для забеспячэння датэрміновага галасавання. Яго “ахвярамі ў першую чаргу сталі іншагароднія студэнты, жыхары інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і грамадзяне, асуджаныя да абмежавання волі.

Назіральнікі адзначылі шматлікія факты парушэнняў выбарчага заканадаўства. Такія як, напрыклад, умяшальніцтва пабочных асобаў у працу ўчастковых выбарчых камісій, выдача некалькіх бюлетэняў адной асобе, невывешванне пратаколаў аб выніках штодзённага галасавання. На гэтыя і іншыя парушэнні назіральнікі падалі 125 скаргаў і заяваў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі і пракуратуру.

Як адзначыў Алег Гулак, ёсць паведамленні, што на некаторых участках датэрмінова прагаласавалі да 80 працэнтаў выбаршчыкаў. На асобных участках ёсць сур’ёзныя разыходжанні ў лічбах назіральнікаў і ўчастковых камісій па колькасці тых, хто прагаласаваў. “Па Мінску мы выбралі дзесятак такіх участкаў, на якіх розніца ў разы ў параўнанні з тым, што палічылі нашы назіральнікі і што абвясціла ўчастковая камісія. Па гэтых фактах падрыхтаваны скаргі, — сказаў кіраўнік БХК. Адзначаюцца выпадкі, калі на суседніх участках, дзе няма назіральнікаў, яўка выбаршчыкаў па дадзеных камісій зноў жа ў разы болей, чым там, дзе вядзецца назіранне.

Валянцін Стэфановіч зазначыў, што Цэнтральная выбарчая камісія не прапісала ніякім чынам, як павінны ахоўвацца памяшканні, у якіх знаходзяцца выбарчыя скрыні. Назіральнікі вельмі часта ўказвалі на тое, што супрацоўнікі міліцыі заставаліся на ноч не проста ў будынку, дзе знаходзіцца ўчастак, а канкрэтна ў памяшканні, у якім выбарчыя скрыні і бюлетэні для галасавання. “Вельмі шмат выпадкаў, калі назіральнікі кажуць, што камісія зачынялася ў памяшканні для галасавання ў абедзены перапынак і нікуды не сыходзіла. Назіральнікаў, вядома, выдалялі пры гэтым. Таму, што там рабілася, мы можам толькі здагадвацца, — сказаў Валянцін Стэфановіч.

“Калі датэрміновае галасавання суправаджаецца такога рода маніпуляцыямі, то ў такім выглядзе яно не павінна існаваць, — заявіў праваабаронца.

“Чаму і ўзнікае такі недавер да датэрміновага галасавання, — падкрэсліў Алег Гулак. — Чым можна растлумачыць такую актыўнасць дзяржаўных структур для забеспячэння высокіх вынікаў датэрміновага галасавання, калі пры гэтым ніхто нічога не робіць з гэтымі бюлетэнямі? Кіраўнік БХК таксама ўзгадаў, што ў выбарчых камісіях не прысутнічаюць прадстаўнікі “з апазіцыйным пунктам гледжання. А існуючыя працэдуры не забяспечваюць належнае захаванне выбарчых урнаў і бюлетэняў.

“З гэтага ўсяго з’яўляецца такі недавер да працэдураў і самога датэрміновага галасавання ў прынцыпе, — падсумаваў Алег Гулак.

“Я лічу, што ў нас датэрміновае галасаванне створана не для зручнасці грамадзян, як кажа Ярмошына, а для зручнасці маніпуляцый, — рэзюмаваў Валянцін Стэфановіч.


 

Каментаваць