Праваабаронцы падсумавалі вынікі фарміравання тэрытарыяльных камісій

Сітуацыя з фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій падчас сёлетняй кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі істотна не адрознівалася ад папярэдніх электаральных кампаній у краіне. Да такой высновы прыйшлі беларускія правабаронцы, якія вялі назіранне за пачатковым этапам цяперашніх выбараў — фарміраваннем тэрытарыяльных выбаркамаў, пра што яны і распавялі журналістам на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 1 кастрычніка ў офісе Беларускага Хельсінскага камітэту.

(На здымку: Валянцін Стэфановіч і Гары Паганяйла. Фота аўтара)



Сітуацыя з фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій падчас сёлетняй кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі істотна не адрознівалася ад папярэдніх электаральных кампаній у краіне. Да такой высновы прыйшлі беларускія правабаронцы, якія вялі назіранне за пачатковым этапам цяперашніх выбараў — фарміраваннем тэрытарыяльных выбаркамаў, пра што яны і распавялі журналістам на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 1 кастрычніка ў офісе Беларускага Хельсінскага камітэту.

(На здымку: Валянцін Стэфановіч і Гары Паганяйла. Фота аўтара)


Як заўважыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна юрыст Валянцін Стэфановіч, параўнальна з прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года органы, якія ўтвараюць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), больш уважліва ставіліся да асоб, якія выказвалі жаданне прысутнічаць у якасці назіральнікаў на пасяджэннях выканкамаў па ўтварэнні тэрытарыяльных камісій. Большасць назіральнікаў была дапушчаная на пасяджэнні, своечасова праінфармаваная пра час і месца правядзення гэтых пасяджэнняў.

Разам з тым, адзначыў Валянцін Стэфановіч, вядомая вялікая колькасць выпадкаў, пры якіх назіральнікі не здолелі патрапіць на пасяджэнні па прычыне адмовы з боку чыноўнікаў. Назіральнікі адзначылі розныя метады, якімі карысталіся “вертыкальшчыкі дзеля стварэння перашкод прысутнасці назіральнікаў на пасяджэннях па фарміраванні тэрытарыяльных камісій. Аналагічныя прыёмы выкарыстоўваліся і падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

“Часцей за ўсё, назіральнікам настолькі позна паведамлялася пра час правядзення пасяджэння, што гэта рабіла прысутнасць назіральніка на пасяджэнні фізічна немагчымай, — падкрэсліў юрыст.

У Оршы Віцебскай вобласці прадстаўнікі мясцовага гарвыканкама паведамілі пра пасяджэнне назіральніку ад БХК Ігару Казмерчаку за гадзіну да яго пачатку, а ў Аршанскім райвыканкаме назіральніку ад БХК Васілю Леўчанкаву — увогуле за 35 хвілін да пачатку пасяджэння.

Як паведаміў Валянцін Стэфановіч, у склад 155 ТВК былі абраныя 2 000 чалавек, 20,4% ад якіх — дзяржаўныя служачыя. 30 верасня сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік заявіў, што “актыўнасць палітычных партыяў на гэтым этапе была невысокая, вылучалі яны нямнога, і амаль усе іх прадстаўнікі ўвайшлі ў склад камісій.

“Гэта заява адпавядае рэчаіснасці толькі ў дачыненні да шасці партыяў, якія з’яўляюцца лаяльнымі да дзеючай улады (КПБ, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Аграрная партыя, Рэспубліканская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя), — падкрэсліў намеснік старшыні “Вясны. — Сапраўды, са 121 кандыдата, вылучанага гэтымі партыямі, у склад тэрытарыяльных камісій увайшлі 106 чалавек (87,6% ад агульнай колькасці вылучаных гэтымі партыямі). А вось з 92 прадстаўнікоў чатырох апазіцыйных партый, вылучаных у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій (3,4% ад агульнай колькасці кандыдатаў), уключаны ў камісіі толькі 14 кандыдатаў (0,7% ад агульнай колькасці сяброў ТВК, ці 15% ад агульнай колькасці вылучаных прадстаўнікоў апазіцыйных партый). Такім чынам, прадстаўнікі апазіцыйных партыяў будуць прысутнічаць толькі ў 14 камісіях са 155.

Як адзначаюць удзельніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары, перадузятае стаўленне органаў, якія ўтваралі выбарчыя камісіі, да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый, з’яўлялася відавочным: калі тры з чатырох сярэднестатыстычных кандыдатаў трапілі ў склад выбарчых камісій, то ў выпадку прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый — толькі адзін з сямі. Тым часам кандыдаты ад лаяльных уладзе партый траплялі ў камісіі ў 9 выпадках з 10.

Што тычыцца астатніх сяброў тэрытарыяльных выбарчых камісій, то незалежна ад спосабу іх вылучэння амаль усе яны з’яўляюцца кандыдатамі ад дзеючай улады. Бальшыня з іх (паводле папярэдніх ацэнак, як мінімум 50–60%), ужо хаця б раз былі сябрамі тэрытарыяльных выбарчых камісій на папярэдніх мясцовых, парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбарах, адзначыў Валянцін Стэфановіч. Як правіла, у склад камісіі ўваходзіць 3–5 дзяржаўных служачых, часцей за ўсё гэта супрацоўнікаў выканкамаў і Саветаў дэпутатаў, то бок тых структур, якія яе сфарміравалі. Астатнія — прадстаўнікі праўрадавых грамадзянскіх арганізацый, бюджэтных арганізацый (перш за ўсё ўстановаў адукацыі і аховы здароўя), а таксама кіраўнікоў дзяржаўных (ці кантралюемых дзяржавай) прадпрыемстваў.

Старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэту (БХК) Гары Паганяйла, адказваючы на пытанне журналістаў адносна рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, адзначыў, што сёлета Цэнтрвыбаркам прызнаваў годнымі спісы ініцыятыўных груп нават тады, калі ў іх меліся так званыя “мёртвыя душы.

Напрыклад, у спісах ініцыятыўнай групы лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча значыўся нават адзін сябар ЦВК, які нават не ведаў пра тое, што яго занеслі ў той спіс. Апроч таго, паведаміў Гары Паганяйла, у спісе Гайдукевіча былі і асобы, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, не жывуць тут і таму не маюць права ўдзелу ў выбарчай кампаніі. “На мінулых выбарах такія прэтэндэнты адразу ж здымаліся з выбарчае гонкі, — нагадаў юрыст.

Па словах кіраўніка юрыдычнае камісіі БХК, Цэнтрвыбаркам у сваіх дзеяннях кіруецца зусім не дзейным беларускім заканадаўствам. “Цэнтральная камісія дзейнічае не паводле закона, а паводле пэўных палітычных матываў, і гэта ўжо не Цэнтральная выбарчая камісія і не орган улады, а прыдатак да той службовай асобы, якая чарговым разам рухаецца на прэзідэнцкія выбары і жадае атрымаць чарговую элегантную перамогу, — падкрэсліў Гары Паганяйла.
 

Каментаваць