Праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру

      Праваабаронцы “Вясны падалі скаргі ў пракуратуру. Яны патрабуюць вярнуць забраную міліцыянтамі ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў аргтэхніку.



      Праваабаронцы “Вясны падалі скаргі ў пракуратуру. Яны патрабуюць вярнуць забраную міліцыянтамі ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў аргтэхніку.

      Ніякіх падстаў для ўварвання ў памяшканне праваабарончага цэнтра, як адзначылі яны, у праваахоўных органаў не было. Выняцце тэхнікі таксама незаконнае. “Я не маю ніякіх папераў, дзе мае рэчы. Я жадаў бы, каб пракуратура разабралася, дзе яны, і каб мне іх вярнулі, — сказаў адзін з затрыманых у тую ноч, Зміцер Салаўёў. Акрамя аргтэхнікі ён патрабуе вярнуць і забраны мабільны тэлефон.

      Дзесяць чалавек, якія знаходзіліся ў мінскім офісе “Вясны, у ноч з 19 на 20 снежня былі дастаўлены ў міліцыю. Тым часам з памяшкання, у якім засталіся двое іх калег, забралі ўсе сістэмныя блокі кампутараў і ноўтбукі. Дзеянні міліцыі праваабаронцы лічаць незаконнымі.

      “Убеглі некалькі асобаў у чорным адзенні, — адзначыў Зміцер Салаўёў. — Гэта было каля трох гадзін раніцы. Яны адмаўляліся назвацца, сказаць сваё прозвішча і паказаць службовае пасведчанне. Пасля ззаду аднекуль падышоў чалавек ў міліцэйскай форме. Ён паказаў нейкае пасведчанне, дзе было проста пазначана, што ён супрацоўнік Першамайскага РУУС  і нейкі нумар. Але прозвішча там таксама не было.

      Тлумачэння, з якой нагоды яны будуць рабіць агляд, міліцыянты таксама не далі. “Проста сказалі, што будуць праводзіць агляд кватэры і жадаюць зрабіць праверку пашпартоў. Нягледзячы на тое, што ў мяне быў пры сабе пашпарт, яны сказалі: “А можа ён несапраўдны, і ўсё роўна даставілі мяне разам з іншымі ў Першамайскае РУУС, — зазначыў Зміцер Салаўёў.

      Толькі там ён даведаўся, як завуць аднаго з міліцэйскіх візіцёраў. Ён быў на адным з фотаздымкаў у чыне старэйшага лейтэнанта па прозвішчу Грамовіч. “Там было напісана, што гэта іх лепшыя супрацоўнікі. І гэты чалавек патрабаваў, каб я адказваў на ўсе пытанні па-расійску, а не па-беларуску. А то ён мяне затрымае на некалькі сутак. І я пра гэта напісаў у сваёй скарзе ў пракуратуру, — паведаміў Зміцер Салаўёў.

      Пасля выняцця тэхнікі, праваабаронцаў адпусцілі з міліцыі. Цяпер яны звярнуліся ў пракуратуру Першамайскага раёна са скаргамі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. І патрабуюць абавязаць іх вярнуць тэхніку, даць “прававую ацэнку незаконым дзеянням і прыцягнуць да адказнасці гэтых асоб.

      Як вядома, праваабарончы цэнтр “Вясна займаўся назіраннем на выбарах. “І іх мэта была сарваць апрацоўку дадзеных назірання, якое выкрыла шмат якіх фактаў парушэнняў. Аднак паралізаваць гэту працу ім не ўдалося, — адзначылі ў офісе “Вясны.

Каментаваць