Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень

Хрыстос Уваскрос! Рэдакцыя "Новага часу" віншуе ўсіх са Святам Вялікадня! 


Вялікдзень - гэта адно з самых галоўных святаў для ўсіх хрысціянаў. Гэты дзень святкуюць, бо Вялікдзень сімвалізуе збавенне людзей ад рабства, вечнае жыццё і асалоду, падараваную ім праз адкупленчую ахвяру Хрыста Збавіцеля.


Вялікдзень — гэта не 24 гадзіны, а як найменш цэлы тыдзень — Светлая сядзьміца. У богаслужэбным плане Уваскрасенне Хрыстова святкуецца сем дзён.


На Вялікдзень варта радавацца, частаваць іншых, запрашаць іх да сябе ў госці, або наведваць тых, хто запрашае. Адным словам, усё тое, што прыносіць радасць бліжняму, а значыць - і вам.


У гэты дзень нельга сварыцца і сумаваць. Усе сем дзён Вялікадня варта быць дабрэйшымі, каб не ачарняць душу злом. Усё павінна быць у меру — у тым ліку, ежа і алкаголь. Гэта ўласціва для любога дня ў годзе, аднак на Вялікдзень падобныя ўчынкі становяцца горшымі ўдвая. Нельга ездзіць на могілкі: паводле падання, памерлыя заўсёды знаходзяцца з намі на светлым тыдні Хрыстовага Уваскрасення, так што лепш наведваць могілкі пасля свята. У свята нельга быць прагнымі і скупымі. На Вялікдзень прынята дзяліцца ежай з беднякамі і тымі, хто мае патрэбу. Непажадана ў гэты дзень прыбіраць у доме. Не варта ладзіць генеральную прыборку ў поўным сэнсе гэтага слова, прысвячаючы паўдня мыццю падлог і выціранню пылу.

Каментаваць