Праваслаўныя, вы свободныя!

Андрэй Кураеў пра вынікі сустрэчы Папы Францыска і Патрыярха Кірыла



Спадзяюся, што па выніках гэтай сустрэчы ў нашай Царкве нешта зменіцца, стане менш фобій. Сустракацца можна з кім заўгодна, пры гэтым застаючыся самі сабой.

Пры гэтым усе ж папраўлю журналістаў: гэта зусім не першая сустрэча Папы Рымскага з главой Рускай Праваслаўнай Царквы. У 1438-1441 гг. адбылося некалькі такіх сустрэч. Тады Рускую царкву ўзначальваў і прадстаўляў Кіеўскі мітрапаліт Ісідор. Па тытуле — мітрапаліт Кіеўскі і ўсей Русі, які фактычна кіраваў з Масквы. Аднак тыя сустрэчы скончыліся падпісаннем Фларэнтыйскай уніі.

На гэты раз нічога такога не адбылося.

Пра што і як размаўлялі папа і патрыярх, мы даведаемся не хутка. Толькі, калі адкрыюць архівы кубінскіх спецслужбаў, якія, без сумневаў, праслухоўвалі размову.

У Дэкларацыі ж экуменічным з’яўляецца хіба што пункт 12.

"Мы схіляемся перад мужнасцю тых, хто коштам свайго жыцця сведчыць аб ісціне Евангелля, выбіраючы смерць замест таго, каб адракчыся ад Хрыста. Верым, што мучанікі нашага часу, якія паходзяць з розных Цэркваў, але аб’яднаныя агульнымі пакутамі, з’яўляюцца асновай еднасці хрысціян. Да вас, хто пакутуе за Хрыста, звяртае свае слова Яго апостал: “Любасныя! … як што вы маеце долю ў Хрыстовых цярпеннях, радуйцеся, ды і ў з’яўленні славы Ягонай узрадуецеся і ўзвесялецеся” (1 Пет. 4:12-13).

Тут мяркуюць, што выратаванымі могуць быць не-праваслаўныя хрысціянскія мучанікі.

 (я с гэтым згодны).

Але ніякай уніі патрыярх з Гаваны ў Маскву не вязе. Я бы вельмі радзіў праваслаўным алармістам скласці спіс тых “пастыроў” і рэсурсаў, што ўвесь тыдзень пужалі іх уніяй і апастасіяй, вызваліцца ад пужальнага замбіравання і наперад больш гэтых аракулаў не слухаць.

Паводле: Facebook

Каментаваць